Пахі і водары: ідэі спа-падарункаў ад беларускіх майстроў

Калі вы не ведаеце, што падарыць на Новы год або іншае свята, а прыемнае зрабіць усё адно хочацца, то гэтая падборка для вас! Тут мы сабралі самыя араматныя ідэі для напаўнення падарункавых набораў: свечкі, мыла і розныя спа-прадукты, якія можна ўкласці ў падарунак ад Таемнага Санты ці падараваць блізкіх.

Падоборка: @alovakmag.

Свечкі з водарам і аромадыфузары

@enjoy_the_present_by

Самая вялікая свечка ў асартыменце брэнда і ў нашай падборцы важыць 1,25 кг, гарыць больш за 60 гадзін, пахне каляднымі араматамі і можа быць упрыгожана сушаным апельсінам ці сухімі кветкамі ружы, лаванды, эўкаліпту. Гіпсавая форма можа быць белай, шэрай, ружовай ці бежавай.

@leaf.candlestudio

Соевыя свечкі з хрусткімі драўлянымі кнотамі і эраматнымі эфірнымі алеямі ад студыі leaf.candle.

@bylavti

А тут можна выбраць соевыя свечкі ў розных талерачках і шкляных формах. Вытворца абяцае, што свечкі будуць гарэць доўга, смачна і эстэтычна.

@body.lines.candles

У брэнда можна знайсці свечкі ў форме ракушак, чалавечых сілуэтаў, поўні з чалавечым абліччам і вось такіх “круглых кубікаў”.

@shemcandle

У майстэрні можна набыць араматычныя, масажныя і крэм-свечкі вось у такіх прыгожых керамічных формах.

@letme.burn

Прыемны водар падчас гарэння і трэск кноціка, як з каміна, вам забяспечаць свечкі з каляднымі араматамі.

@CLOVER_BLR

Свечкі створаны з пчалінай вашчыны і могуць стаць цудоўным падарункам на Каляды.

@polymja

У майстэрні з гарачай назвай “Полымя” прадаюцца свечкі з какосавага воску і араматамі з Францыі, у дадатак ідуць і запалкі.

@ohmydash.candle

Соевы воск, араматычная кампазіцыя, бурштынавы слоік – усё, што трэба для ідэальнай свечкі.

siyay.by

Кажуць, масажнымі свечкамі нельга апячыся – воск дорыць сваю цеплыню і расслабленне без апёкаў.

@asaloda.candles

Свечкі з каляровым насыпным воскам – гэта як печыва з прадказаннем, але без лішніх калорый!

@imbolc_candle

А тут можна набыць сашэ з пчалінага воску, скатаныя з вашчыны свечки-елачкі, васкавыя свечы і наборы зёлак.

@tasha_aroma

Араматныя свечы і аромадыфузары для памяшканняў могуць стаць нагодай для кампліментаў ад вашых гасцей.

@pachucci_candles

У майстэрні з назвай “Пачуцці” можна набыць свечкі з баваўнянымі і драўлянымі кноцікамі, алейныя духі, аромасашэ і вось такія аромадыфузары для аўто.

Мыла ручной работы і натуральная касметыка

@karali.by

Майстэрня “Каралі” стварала мыла і парцаляну сваімі рукамі, у абмежаваных партыях, але з бязмежнай любоўю. Там было мыла з назвай “Пахне чабор” і “Цуд на Каляды”, таму яго больш нельга падарыць, але палюбавацца можна.

@soapdvorik

У “Мыльным дворыку” можна набыць не толькі мыла, але і цвёрды шампунь, бальзам для вуснаў, дэзадарант для цела, крэм-суфле, скраб, соль для ванны і нават гідралат лаванды.

@osvetelo

Татэмнае мыла – гэта фішка дадзенага брэнда!

@mylavarby

Этычнае мыла і шампуні, скрабы для твару і цела, бальзамы для вуснаў і барады, бомбачкі для ванны, вясельнае мыла і шмат чаго яшчэ знойдзеце ў “Мылавара”.

@ecokit.store

Спа-прадукты ад Міры экалагічныя, рукатворныя і веганскія, а яшчэ вельмі прыгожыя і духмяныя.

@floral.soap

У майстэрні спа-падарункаў можна набыць сашэ, свечкі, соль і бомбачкі для ванны, свечкі ў прыгожай упакоўцы.

@homeandyou.by

Тут можна знайсці свечкі і зіхоткія скрабы без мікрапластыку для спа-працэдур.

@julia_vulei

Траўніца і пчалярка Юлія стварае васкавыя свечкі, мазі, маскі і экстракты, якія могуць падарыць маладосць і здароўе.

@synergy.by

Арганічныя свечкі і сухія духі можна набыць сабе альбо ў падарунак.

@bubblz.by

Сухі шампунь, стымер для душу, цвёрдая парфума, гідрафільнае мыла, скраб-суфле, дзягцягнае мыла і нават санітайзер з араматам зялёнай гарбаты – усе гэтыя дзівосныя прадукты можна набыць у “Баблз”.

@kavalak_cosmetics

Бяспечная касметыка ручной работы “Кавалак” і аромасвечкі дораць рэлакс і спакой. А потым можна вярнуць тару і атрымаць зніжку на новы тавар!

@charonika.by

У брэнда можна набыць натуральную касметыку, якая не тэстуецца на жывёлах. Гэта скрабы і маскі, алей і малачко для цела, спа-крэмы і соевыя свечкі, солі і пудры для ванны.

@litvina_krasa

Майстрыца Ірына ўжо больш за 6 гадоў стварае натуральную касметыку і дорыць маладосць сваімі зімовымі бальзамамі, крэмамі, гідралатамі і цвёрдымі шампунямі.

@prosta_ziolki

Араматычныя алеі з зёлак, сабраных сваімі рукамі ў Вязынцы.

@cozy_homeby

Араматнае сашэ, якое можна павесіць у шафу або ў гардэробную ці не хаваць нікуды, а ўпрыгожваць імі дом.

@lubeckaja_lavanda

Воля засадзіла бульбяное поле лавандай і цяпер стварае цікавыя наборы з лаванды, аромасашэ ды розных прыемных дробязяў

@lavandamia.by

На сямейнай ферме Аня, Віталя і Саша ствараюць букеты з сухацветаў і аромасашэ з лаванды.

@novikovanatsad

Новікава Наталля стварае сашэ з лаванды і вышывае, а таму атрымаліваюцца вельмі прыгожыя і пахкія дэталі дэкору, якія цяжка схаваць у шафу – хочацца нюхаць і любавацца!

@ruzapadarunki

Падарункі з беларускай душой і духмяным пернікавым пахам – адметная фішка гэтай падборкі.

(C) ALOVAK

Leave a Reply