• Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст “СВАІМІ РУКАМІ”
Home > торбы

10.12.2021

Жаночыя сумкі ад беларускіх дызайнераў

Сказаць, што ў Беларусі шмат майстроў, якія ствараюць дызайнерскія сумкі, дык гэта нічога не сказаць. Іх сапраўднае мноства! Сумкі майстры …

Instagram


Мастак лэнд-арту Джон Форма
Мастак лэнд-арту Джон Форман @sculpttheworld жыве ў Пембрукшыры, Уэльс, дзе шмат пляжаў і скалаў. Джон збірае прыродныя матэрыялы, такія як камяні, палачкі, гальку і ракавінкі, а затым па-мастацку афармляе іх у зачаравальныя ўзоры. 
Калі ён не знаходзіць каменьчыкаў, то проста малюе на пяску. 

“Я ствараю свае кампазіцыі з розных натуральных матэрыялаў, але менавіта камень апынуўся тым матэрыялам, якім я магу маніпуляваць лепш за ўсё. Няхай гэта будзе колер, вугал, форма, памер, размяшчэнне, інтэрвал. Як правіла, я або пачынаю з прыблізнага ўяўлення аб тым, што я хацеў бы зрабіць, або наогул не ўяўляю сабе канчатковы вынік! Затым я збіраю каменьчыкі і пачынаю з таго, што кладу іх адзін за адным, паступова занураючыся ў працэс і адключаючыся ад стрэсу штодзённага жыцця”.

Стварэнне адной кампазіцыі можа заняць каля шасці гадзін, а жыве яна зусім нядоўга – да першага прыліву або ветру. Таму Джон фатаграфуе свае творы зверху, стоячы на скале, якая выходзіць на бераг.

Цяпер Джон Форман збіраецца правесці воркшоп для аматараў лэнд-арту на нейкім чароўным пляжы (лакацыя яшчэ падбіраецца), так што можна далучыцца да яго і небанальна правесці адпачынак на моры!

👉 Сачыце таксама за нашымі Сторыз – пакажам там цікавыя працы Джона Формана, якія не змясціліся ў карусельцы. А таксама раскажам, як калісьці эксперыментаваў з камянямі Аловак 😉

#натхненнеALOVAK
#alovakmag
#сучаснаемастацтва #лэндарт #камяні #прыроднаемастацтва #прыродныяматэрыялы #беларускаямова #беларускіінстаграм #пабеларуску

Ці ўжываеце вы хэштэгі? А ці
Ці ўжываеце вы хэштэгі? А ці выкарыстоўваеце іх самі для пошуку ў Інстаграме? 
 
Мы дык вельмі часта. Каб знайсці працы беларускіх майстроў, мастакоў і дызайнераў для падборак, мы шукаем іх у тым ліку па тэматычных тэгах. Але ў рускамоўных папулярных хэштэгах, па-першае, вельмі лёгка разгубіцца (напрыклад, па тэгу #керамика – больш за 2 млн пастоў). Па-другое, там насамрэч мала вартых увагі вырабаў. І, самае галоўнае, для нас, беларусаў, – амаль нерэальна знайсці нашых аўтараў! 

Ёсць варыянт – дадаць у хэштэг лакацыю, каб звузіць пошук: #керамикаминск,  #акварельбеларусь, #белорусскиедизайнеры і г.д. Але тут складанасць заключаецца ў тым, што рэгіянальныя аўтары застаюцца па-за ўвагай, бо цяжка перабраць усе гарады, каб знайсці цікавую рэч. Ну і варта адзначыць, што шмат таленавітых аўтараў папросту ігнаруюць гэтыя тэгі, таму дапамогі ад іх мала.
 
Цяпер жа ў рэдакцыі мы вынайшлі лайфхак – найперш шукаем па беларускамоўных хэштэгах.  Напрыклад, #ілюстрацыя, #вышыўка, #выцінанка і г.д. І лаканічна, і лакалізавана! Па гэтых хэштэгах амаль гарантавана можна знайсці таленавітыя працы беларусаў і беларусак. 

Нават калі вы ведзяце сваю старонку па-руску, можна ўжываць беларускамоўныя хэштэгі – аказваецца, ужо шмат тых, хто імі карыстаецца 😉

Праўда, ёсць такі момант, што майстры і дызайнеры высокага ўзроўню лічуць залішнім ужыванне хэштэгаў, тады як папулярнымі і простымі хэштэгамі часта карыстаюцца (на любой мове) вытворцы таннага мас-маркету і не самых якасных вырабаў. У англійскай мове сучасныя творцы прыдумляюць унікальныя тэгі, якія паступова уваходзяць ва ўжытак сярод таленавітых аўтараў. Параўнайце, напрыклад, пасты па папсовым #handmade і менш вядомым #moderncraft. Неба і зямля! 

Пішыце ў каментах беларускія хэштэгі, якімі карыстаецеся (ці  будзеце карыстацца 😏) вы. І прапаноўвайце новыя варыянты адметных творчых хэштэгаў па-беларуску! Будзем імі карыстацца 🙂

#alovakmag  #беларускаямова #зробленаўбеларусі #гутаркаalovak


Да 15 траўня ў мінскай кавярні Marks праходзіць выстава мінчанкі Надзеі Леановіч @leanovich – той самай мастачкі, якая малюе Мінск. Мы сустрэліся з Надзеяй і пагутарылі пра творчасць. 

Як Надзея шукала сябе і свой стыль, дзе правяла сваю першую выставу (спойлер: на плоце!), чаму малюе Мінск і збіраецца тут заставацца - 👉  чытайце ў свежым матэрыяле. Спасылка ў профілі. 

Дзякуем за відэа @videomaker_julia ❤️ Пішыце ў каментах, як вам наш новы фармат!

#alovakmag #alovakfilm #alovakmag_герой

Мы склалі спіс беларускіх к
Мы склалі спіс беларускіх крамаў, галерэй ды іншых афлайн-пляцовак, дзе прадаюцца handmade-вырабы, і задалі іх уладальнікам адны і тыя ж пытанні. Цяпер мы ведаем, якія вырабы яны прымаюць, на што звяртаюць увагу пры адборы, на якіх умовах супрацоўнічаюць з творцамі і што ў іх найлепш прадаецца. А цяпер даведаецеся і вы.

Наша падборка будзе карыснай таксама аматарам ручной работы – тут усе адрасы, дзе можна набыць падарункі сабе і сваім блізкім (кароткі спіс крамаў глядзіце ніжэй👇). 

👉 Цалкам ж матэрыял шукайце на нашым сайце ў раздзеле "Творчы бізнэс", спасылка  будзе ў профілі. 

Безумоўна, гэта не поўны спіс кропак, дзе можна набыць вырабы ручной работы ў Беларусі. 

Дадавайце свае ўлюбёныя крамы ў каментах, пішыце пра свой досвед рэалізацыі тавараў праз тыя ці іншыя крамы і дзяліцеся нашым матэрыялам з калегамі. Ён створаны найперш для таго, каб майстры знаходзілі новыя каналы продажаў і сустрэчы з пакупнікамі, а пакупнікі радавалі сябе і сваіх блізкіх вырабамі беларускіх майстроў.

Фота на вокладцы: @hanna.latushka

🔹Кароткі спіс крамаў🔹

✔️ Гродна:

• “Цудоўня” @cudounia (вул. Кірава, 3)
•  Крама Лёля @kramaliolia (вул. Савецкая, 1-3)
•  FRIENDS @friends_handshop (вул. Савецкая, 18, ГЦ “Нёман” 1пав.)

✔️ Брэст:

• “Гняздо” @gnezdobrest (вул. Гогаля, 67)

✔️ Мінск:

•  MUSHI SHOP @mushi_shop (вул. Няміга, 3, 3 паверх, 15 пав.)
•  Dzi4ka @dzi4ka (вул. Кальварыйская, 21-106)
•  Этнакрама “Рагна”  @ragna.by (вул. Сухая, 4)
•  Музейная крама (Нацыянальны мастацкі музей)  @artmuseum_shop (вул. Маркса, 24)
•  YOLKI KIDS&HOME @yolki_kids (вул.Багдановіча, 3 )
•  KROPKA @art_kropka (вул. Зыбіцкая, 8)
•  Галерэя рамёстваў “Славутасць” @slavutast (вул. М. Богдановіча, 21, 2 паверх)
•  Сувенірная крама ў музеі @belarusmini.by (пр-т Незалежнасці, 25)
•  Апошні кантынент @last_continent (пр-т Незалежнасці, д. 58, 3 паверх, пав. 323 ( ГЦ Маскоўска-Венскі))
•  Дом з Плюшу  @domizplusha (ГЦ “Цівалі”, 1 паверх, ГЦ “Няміга 3”, 1 паверх)
• ONLY for YOU @onlyyou.by (вул. Ракаўская, 20)

✔️ Бонус (студыі з абмежаваным колам майстроў)

•  OSOT.STUDIO @osot.studio (вул. Мельнікайтэ, 2, каб. 509)
•  Shufladeca Studio @shufladeca ( пл. Свабоды, 23-124)

 #alovakmag

Новая творчая гісторыя ў ALOV
Новая творчая гісторыя ў ALOVAK – пра беларускую мастачку Лізавету Лянкевіч @liza_liankevich_art, якая пачала маляваць з самага дзяцінства і вельмі рана вызначылася, што мастацтва – гэта асноўны сэнс яе жыцця. Класічная школа, станкавая графіка, манументальны жывапіс, іканапіс, кніжная ілюстрацыя і майстар-класы для дзяцей – як усё гэта спалучаецца ў творчасці Лізаветы Лянкевіч, чытайце ў нашым новым інтэрв’ю, якое падрыхтавана супольна з кніжным выдавецтвам “Папуры” @papury.bel

👉 Спасылка на інтэрв’ю ў профілі.

Апроч самых цікавых цытат з інтэрв'ю ў каруселі, сачыце за нашымі Сторыз – апублікуем там некалькі цікавых відэа з творчымі замалёўкамі Лізаветы Лянкевіч.

І гэта яшчэ не ўсё! У тэлеграм-канале мы апублікуем бонусны ўрывак з інтэрв'ю, які не ўвайшоў у асноўную версію на сайце. А там розныя цікавосткі пра тое, для каго Лізавета гатова маляваць бясплатна, колькі каштавала яе самая дарагая карціна, і якую кнігу яна марыць праілюстраваць (спасылка на канал будзе ў сторыс, а таксама замацуем яе у Актуальных сторыз).

 #alovakmag #alovakmag_герой #contemporarycraft #belarus2022 #беларускаямова #modernartist  #мастак  #ілюстратар  #belarusianartist

У Алоўка сёння дзень народз
У Алоўка сёння дзень народзінаў – нашаму анлайн-часопісу споўнілася – цяжка паверыць – 7 гадоў! За гэты час шмат што змянілася – фармат (калісьці ALOVAK быў PDF-часопісам), асноўная мова публікацый (ужо больш за год як беларуская), аўдыторыя (стала пераважна з Беларусі). Нязменнай засталася наша місія – папулярызацыя ручной работы, падтрымка творчых людзей Беларусі, натхненне нашых чытачоў і слухачоў на новыя творчыя здзяйсненні.

Дзякуй усім тым цудоўным людзям, якія дапамагалі і дапамагаюць нам у стварэнні Алоўка. Любім вас, сябры 😘

Дарагія нашы чытачы, слухачы, падпісчыкі! Вялікі дзякуй і вам – за тое, што застаяцеся з намі, дзеліцеся з іншымі нашымі публікацыямі, пакідаеце каментары і водгукі. Гэта вельмі каштоўна для нас ❤

Лепшым падарункам для нас будзе, калі вы раскажаце пра ALOVAK сваім сябрам і тым, каму наш анлайн-часопіс можа быць цікавы 🎁

Таксама, мы падрыхтавалі адмыслова да дня народзінаў апытанку. Мы хочам зразумець, як мы можам удасканаліць сваю працу і быць яшчэ больш карыснымі для вас. Будзем удзячныя вам, калі вы знойдзеце 3 хвіліны, каб прайсці яе – спасылка будзе ў профілі.

#alovakmag #journalist_alovak #беларускаямова #belarus2022 #зробленаўбеларусі


Загрузіць болей


Падпісацца


Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazine