«… Алея разарвалася на два паўколы з дрэў, i наперадзе, за клумбай, за кругам гонару, стаў дом, шырокi ганак, аблямаваны лёгкiмi арачкамi, i белакаменная тэраса, на якой – невысока ад зямлi – стаяла жанчына ў шырокiм ранiшнiм уборы….»
У. Караткевіч, “Каласы пад сярпом тваім”
Цытатай з рамана знакамітага беларускага пісьменніка мы хочам вас трохі настроіць на прагляд фатаграфій на наступных старонках часопіса. Справа ў тым, што месцам правядзення гэтай фотаздымкі мы абралі старадаўнюю сядзібу ў вёсцы Прылукі Мінскага раёна, вядомую як сядзіба Чапскіх. Нам вельмі хацелася б даведацца, што памятаюць каменныя сцены дома, пабудаванага ў другой палове XIX стагоддзя, але яшчэ больш цікава ўявіць, як выглядала б гэтая сядзіба і яе жыхары зараз, калі б ранейшы грамадскі лад усё яшчэ панаваў на нашых тэрыторыях. Для нашага часопіса няма нічога немагчымага, так што пазнаёмцеся з гаспадыняй сядзібы, аматаркай рукадзелля ў сваім садзе …
Фота: Анастасія Тур http://vk.com/tyr_photo
Мадэль: Ганна Смірнова https://vk.com/nova212
Макіяж: Каця Алава http://vk.com/bakucat
Прычоска: Юлія Бараноўская https://vk.com/svadebnye.pricheski
Фларыстыка: Katarios http://vk.com/katariosflowers
Сукенка, абрус: Jamido monofaktura http://jamido.by/
Капялюш: Марына Скрабоўская http://vk.com/marinaskrabovskaya
Пенал для алоўкаў: Bago http://vk.com/bago.handmade
Падушка для крэсла: Таццяна Кескевіч http://www.urbanplunger.com/
Гэта цікава
На тэрыторыі сядзібы Чапскіх летам 1926 г. здымалі першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль” рэжысёра Юрыя Тарыча
ALOVAK (c)
[…] летняй фотаздымкі майстар Алена Дзядзюль зрабіла пенал-скрутак для […]
[…] летней фотосъемки мастер Елена Дядюль сделала пенал-свиток для […]