Перад Калядамі заўжды хочацца ўпрыгожыць дом і паставіць ялінку. У многіх яшчэ захаваліся каробкі з цацкамі з уласнага дзяцінства. А ў некаторых ужо ёсць і ўласная калекцыя цацак, кожная з якіх нясе свае ўспаміны ды асацыяцыі. Мы сабралі на адной старонцы самых адметных майстроў елачных цацак, каб у вас была магчымасць упрыгожыць імі ўласную ялінку ці прыдбаць у падарунак блізкім.
Падборка: @alovakmag.
@toma_prokofyeva
Сёлета Тома Пракоф’ева з сямёй паставілі мэту сварыць 700 ёлачных цацак, але гэта апошні год, калі яны іх вырабляюць. Вы ведаеце, што рабіць!

@awhinnia_ptyshka
А гэтыя цацкі праходзяць не менш за 9 этапаў апрацоўкі, каб з бярозавай калоды атрымаліся вось такія звяркі!

@chydesa_iz_vaty
А вось гэтыя цуды з ваты стварае Мацвей, якому 17 гадоў!

@irinabeldesign
Ірына Бельская прыдумляе і распісвае свае цацкі з дрэва ў майстэрні “Прыгожа дома”. Пра яе выходзіла ў нас цэлая творчая гісторыя.

@catta_crafta
Калі нехта дагэтуль чакае ліста з Хогварца, то сава Хэдвіга, зробленая з фаамірану, ужо нясе яго вам!

@fanfantoys
Тут нараджаюцца звяркі і дзеткі з дрэва, якія ўсе маюць імёны і мараць знайсці свайго гаспадара.

@_busiel_
Аляксандр Бусел у сваёй майстэрні драўляных вырабаў можа зрабіць ўсё што заўгодна: і сталы, і лыжкі, і канапы, і елачныя цацкі!

@zna4ok_ceramics
Лімітаваная калекцыя керамічных тыгрыкаў ад Ірыны Козікавай, якая зрабіла іх непаўторнымі, паедзе на “Чароўны млын”, каб сустрэцца са сваім чалавекам. Пра Ірыну і яе кераміку ў нас зусім нядаўна выйшла творчая гісторыя, пачытайце!

@vata_hata
Майстрыца Алена ператварае звычайную вату ў мастацтва!

@maisternya_awesome
Майстэрня вырабляе адметныя елачныя цацкі з дрэва, і ў іх кожны дзед Мароз – свой, адметны.

@fajnodesign
А ў гэтай файнай дызайнерскай майстэрні можна прыдбаць цацкі з аргшкла або з фанеры.

@mariakushnir.toys
Гэта елачныя цацкі ад тэдзі-майстра Марыі Кушнір, якая стварае свае маленькія шэдэўры з 2012 года!

@etoetoeto.made
Гэта выкшталцоная праца-вітраж, натхнёная беларускай тэкстыльнай творчасцю ХХ стагоддзя: арнаментамі вышыўкі і іншых мастацкіх тэхнік.

@zaiushki
Цацкі ад майстэрні Таццяны Садоўнічак “ЗайУшкі”
@svetlazara_handmade
Майстрыца Эмілія займаецца саломай з 6 гадоў і стварае наборы саламяных упрыгажэнняў на ялінку.

@grai_factory
У майстэрні “Грай” ёсць і фармавыя цацкі, і распісныя шары – выбірайце тое, што бліжэй да сэрца.

@harmia_studio
А гэтая праца выканана з фанеры і вітражнага шкла. Паколькі памерам зорка крыху болей за 20 см, ёю можна ўпрыгожваць не толькі ялінку, але і вокны, дзверы ды інш.

@olya_mishan
Цацкі з пап’е-машэ стварае і распісвае Вольга Мішан.

@losikk8
А гэтыя цацкі-курачкі зробленыя з цікавага матэрыялу – керапласту.

@pinecone_ceramics
А гэтыя шышкі бываюць розныя на дотык: матавыя непаліваныя – цёплыя, а парцалянавыя паліваныя – гладкія і прахалодныя.

@sasha.murina
Саша Мурына прамяняла белы халат урача на запэцканы фартух керамісткі і робіць цудоўныя елачныя цацкі!

@makovskaya_anastasia
Анастасія Макоўская стварае елычны дэкор, які сагравае і нагадвае пра самае важнае.

@gys_art
Аксана Шылава распісвае шары ў тэхніцы Alcohol Ink.

@clever_hands_ceramics
Незвычайныя керамічныя цацкі-аблачынкі стварае Дар’я Лізункова:
@god_of_wood
Наогул, сямейная майстэрня робіць упрыгажэнні, але да Калядаў цешыць сваіх пакупнікоў і елачнымі цацкамі з розных пародаў дрэва.

@mariialakhmakova
Марыя стварае прадметы дэкору з эпаксіднай смалы, у тым ліку наборы такіх елачных цацак.

@olyakvachuk
Мішкі Волі Квачук зроблены з палімернай гліны, каб дарыць цяпло.

@tanyapryanig
Цікавыя карункавыя цацкі з керамікі робіць майстрыца Таня Пранік.

@katerinavolkova_kv
Шарыкі з кропкавым роспісам і індывідуальным начыннем стварае Кацярына Волкава.

@okpodolins
Брэнд упрыгажэнняў, які пад Новы год ператварае дрэва ў цуды.

@yatebenelizochka
Яскравыя зорачкі ад майстэрні керамікі, дзе можна знайсці не толькі елачныя цацкі, але нават і настольныя лямпы.

@verigoelena
Кажуць, елачныя цацкі Алены ажываюць у навагоднюю ноч.

@kjn.by
Сямейная майстэрня архітэктараў “Каралі й Надфілі” робіць елачныя ўпрыгожанні і дэталі інтэр’еру з керамікі.

@juliacynamon
Цікавыя тэкстыльныя цацкі, з якіх можна сабраць цэлую звярыную сямейку.

@elo4ki_s_igolo4ki
А гэтая майстэрня займаецца выключна елачнымі цацкамі і прадае іх паштучна і наборамі.

@_solfina_
Мілыя феечкі з крылцамі ў шапачках называюцца Сальфіны! Але вы можаце прытуліць адну такую і назваць па-свойму:)

@skydr
Драўляныя елачныя ўпрыгажэнні мастачка Алена Нагорная распісвае ўручную.

@malni.toys
Сярод тэкстыльных цацак на ялінку тут можна знайсці самых розных персанажаў: ад гуся з адзінарогам да Чабурашкі і кракадзіла Гены.

@blackmoon.by
А ў гэтай майстэрні не паспяваюць рабіць цацкі на замову, але заўжды можна нешта сабе прыдбаць з наяўнага ў продажы.

@pitch.artstudio
Усе фазы месяца ў адной цаццы з эпаксіднай смалы!

@woodsinlove_christmastoy
Елачная цацка ад майстрыцы Вольгі – дамок для мышак. Ён тоўсценькі, зроблены з сасны і распісаны ўручную, а на адваротным баку мае яшчэ і дзверцу.

@nezabudka21
Біёлаг Таццяна Санец летам займаецца стрыжкай і лекаваннем раслін, а зімой распівае елачныя цацкі.

@artgomel
Канстанцін Шаўцоў з Гомеля стварае свае елачныя керамічныя цацкі, натхняючыся асеннімі паходамі ў лес па грыбы.

@tarabulka_i_ko
Лялечная майстэрня “Тарабулька і кампанія” стварае цікавыя цацкі на ялінку з ваты.

@toysfromnasta
Майстрыца Анастасія стварае цікавыя цацкі на ялінку з лямцу!

@mishkimo
А такіх мішак з пап’е-машэ можна набыць у майстэрні з салодкай назвай “Мішкімо”.

@cozy.things
Вязаныя сняжынкі і нават звяры з карунак можна прыдбаць і павесіць на ялінку ці ўпрыгожыць імі вокны.

@volya_handmade
Дызайнерка і ілюстратарка Вольга Дзятко стварае ўпрагажэнні з палімернай гліны не толькі для жанчын, але і для ялінак.

@rezartbel
Елачныя цацкі з аргшкла і дрэва могуць упрыгожыць і вашу ялінку.

@zuzikitoys
Простыя і кранальныя цацкі з тэкстылю ўпрыгожаць ваш дом і нагадаюць, які год грукае нам у дзверы.

@natuljabest
Наталля Мартысюк з Брэста робіць цікавыя тэкстыльныя елачныя цацкі з налётам вінтажнасці.

@tasha_bnv
Цацкі ў найлепшых традыцыях стварэння цацак-тэдзі і елачных упрыгажэнняў.

@89gradusov
А вось гэтыя керамічныя тыгры чакае кватэрны маркет і анлайн-распродаж рэштак – потым замовіць будзе немагчыма.

@_annusha_a
Ганна Юркава стварае шарыкі на ялінку ў тэхніцы кропкавага роспісу.

@alena_fetr
Майстрыца Алена піліць дрэва, а не мужа – так яна сама піша ў сваім профілі.

@by_olga_korol
Чароўныя елачныя ўпрыгажэнні з залацінкамі ад гомельскай дызайнеркі Вольгі Кароль.
@knitting_arbuzova
Вязаныя елачныя шары можна замовіць у майстрыцы пруткоў і нітак Вольгі Арбузавай.

@aliona_batashova
У Аліны Баташовай з Гродна можна знайсці не толькі шары ў стылі макрамэ, але і гномікаў з зорачкамі.

@workshop.villain
А ў гэтай “Майстэрні злыдняў” цэлы год робяць упрыгажэнні з эпаксіднай смалы, а пад Новы год яшчэ і мінімалістычныя елачныя шарыкі.

@12.months.store
Калі вы шукаеце нешта арыгінальнае на ялінку, прыгледзьцеся да аўтарскіх упрыгажэнняў з алюмінію.

@acanos_design
Елачныя цацкі з аргшкла нагадваюць распісаныя льдзінкі.

@nadia__buka
Мастачка Надзя Бука робіць не толькі буцінанкі – аўтарскія карціны з элементамі традыцыйнае выцінанкі, але і елачныя шары па матывах сваіх карцін распісвае.

@liaplionka_by
Керамістка Воля Жарнасек з Любчы робіць цудоўныя цацкі-птушачкі.

@choga_z_nichoga
Чаму б не уяцпліць ялінку такімі мілымі швэдрыкамі ад майстэрні “Чога з Нічога”?
@zapili.na.spile
Малюнкі на спілах – вось у такой тэхніцы зробленыя цацкі з водарам дрэва.

@mamaruza
Цікавыя тэкстыльныя цацкі-птушкі могуць упрыгожыць не толькі ялінку, але і кармушку для птушак.

@floral.soap
Самыя нестандартныя цацкі на ялінку можна набыць у спа-майстэрні!

@frog_toys
Елачныя цацкі ад царэўны-жабкі з Жабінкі зробленыя з тэкстылю, дрэва і вялікай любові.

@plab.by
Майстэрня робіць прадметы мэблі і інтэр’еру з перапрацаванага пластыку – вось такія эка-фрэндлі цацкі ў тым ліку!

@livitart
А гэта цацкі са старых лямпачак – яшчэ адна экалагічная ідэя!

@naviwoo.art
А яшчэ можна набыць елачную цацку з дрэва і ўжо дакладна запомніць, калі вы яе набылі!

Цудоўных елачных цацак аказалася вельмі шмат! Мы і так выйшлі за ўсталяваны ліміт вырабаў для падборкі, але калі раптам вы ведаеце беларускіх майстроў, якія робяць класныя елачныя цацкі, дасылайце спасылкі на іх працы ў каментарах.
(С) ALOVAK





