Калядны дэкор ад беларускіх майстроў

Напярэдадні святаў вельмі хочацца дадаць утульнасці і цяпла. Мы сабралі ў адным месцы клядны дэкор ад беларускіх майстроў, каб вам было прасцей аздобіць свой дом ці падарыць атмасферу святаў сваім блізкім.

Фота на вокладцы: @darkles.toy

Упрыгожанні на ялінку

Самы важны атрыбут свята – гэта калядная ялінка і яе аздабленне. Цацкі на ялінку – гэта не толькі файная ідэя падарунка, але і цудоўная сямейная традыцыя – штогод набываць адметную цацку і дадаваць яе да сваёй калекцыі, а потым узгадваць шчаслівыя моманты падчас аздаблення каляднага дрэва.

Святочны дэкор для дома

Каляды і Новы год – той перыяд, калі практычна ўсе людзі ўпрыгожваюць сваё жытло і спрабуюць зрабіць яго максімальна ўтульным, святочным. У гэтым вам дапаможа падборка каляднага дэкору, які створыць непаўторную атмасферу вашага дому.

 

Калядная фларыстыка

Фларысты ў перадкалядны перыяд адкладаюць кветкі ўбок і ствараюць прыгожыя кампазіцыі з піхты, ягад, бавоўны, фізалісу, эўкаліпту ды іншых прыродных матэрыялаў, каб напоўніць жытло натуральным пахам і стварыць навагоднюю атмасферу.

Калядны і зімовы тэкстыль

Калядны і навагодні стол мусіць быць не толькі смачным, але і прыгожым. Абрусы, дарожкі, сурвэткі з ўімовымі матывамі могуць паслужыць і дэкорам, і цудоўным падарункам маме, бабулі ці калегам. А пледы, падушкі ды іншы тэкстыль з каляднымі матывамі дадасць утульнасці і цяпла ў час сустрэчы з блізкімі.

(с) ALOVAK

Leave a Reply