Ласункі: ідэі смачных падарункаў ручной работы

Новы год і Каляды традыцыйна асацыююцца з салодкімі падарункамі. А яшчэ прысмакі – гэта самы ўніверсальны падарунак, якім можна парадаваць пераважную большасць дзяцей і дарослых. Мы сабралі на адной старонцы беларускіх кулінараў, пекараў, кандытараў і майстроў, якія ствараюць альтэрнатыўныя смакоцці: садавінавыя чыпсы і пасцілу, арахісавую пасту і мёд, сочыва і халву, каву ўласнай абжаркі і аўтарскія зборы зёлак.

Падказка: шукайце вырабы ручной работы на маркетах, каб набыць нешта з наяўнасці, альбо замаўляйце ласункі ў кандытараў загадзя, за некалькі тыдняў да свята.

Падборка: @alovakmag.

Імбірныя пернікі і дамкі

@litvin__kristina

Натуральныя торцікі без масцікі, капкэйкі і маляваныя пернікі любой складанасці робіць кандыратка Крысціна.

@_k.a.z.k.i_

Кандытарка Алёна не толькі сама смачна пячэ і ярка распісвае свае пернікі, але і навучае гэтаму майстэрству іншых.

@prynik_land

Самыя розны пернікавы дэкор і натуральныя торцікі можна знайсці ў краіне пернікаў prynik_land.

@smakadasha_by

Кандытарка Дар’я Маслоўская вырабляе пернікавыя смакоцці, аздараўляе дэсерты пад любую (нават веганскую) дыету і стварае салодкі настрой.

@keks_valery

А тут можна знайсці не толькі пернікі, але і капкэйкі, пернікавыя дамочкі, крэатыўныя торцікі, смачныя наборы хатняга печыва і калядны штолен!

@pryani_minsk

Пернікавыя дамочкі, наборы маляваных пернікаў, натуральныя торцікі і ўсё што заўгодна для салодкага стала – тут можна знайсці любыя ласункі на ваш густ!

@alina_cake95

Кандытарка Аліна стварае ўнікальныя салодкія вырабы: казачныя торцікі, пернікі з карцінкамі, пернікавыя елачкі, макароны з рознымі смакамі.

@bodraja

Стылёвыя пернікавыя дамкі, 3D-торцікі (у форме шлема і ці нават гусі!), пірозіва, пернікі і розныя смакоцці можна набыць або навучыцца рабіць у самым бадзёрым кандытарскім цэху горада Мінска.

@l.o.v.e_cook

Пернікі і пернікавыя дамочкі, хатні хлеб (нават у выглядзе гарбузоў!), торцікі з рознымі начынкамі і ўсё для салодкага бара на вашым свяце можна замовіць у кандытаркі Вольгі.

@sladost_tut

Пернікавыя дамкі з мінімальнай колькасцю цукровага дэкору, імбірныя пернікі з беларускім арнаментам, пернікі-букеты, пернікі-капэрты – самыя розныя сюжэты з імбірна-мядовых пернікаў.

@raechka.by

Заснежаныя пернікавыя дамочкі, ліхтары, торцікі, пірозіва, макароны, эклеры – самыя смачныя падарункі ад амбасадора KENWOOD COOKING CHEF.

Печыва і зефір ручной работы

@yes__cookies

Печыва з прадказаннем – унікальны ласунак, які падорыць не толькі салодкі смак, але і падыме настрой на ўвесь дзень.

@oreshkiminsk

А тут можна набыць ласункі са смакам дзяцінства: арэшкі са згушчонкай, трубачкі з памадкай, пірозіва-бульба, торт-мурашнік ды іншыя натуральныя смакоцці.

@oluluka

У кандытаркі Вольгі можна набыць і торцікі з пернікамі, і наборы ласункаў: зефір, арэшкі, шакаладная кілбаса і нуга з арэшкамі, шакаладнае печыва з цукровай пудрай і шмат што яшчэ!

@nasta.sladko

Наста сышла са стабільнай працы, каб выпякаць ласункі на замову: печыва, кексы, пернікі, капкэйкі – і падсалоджваць жыццё.

@zefirki.minsk

Кандытарка Валя знайшла новыя ідэі для звычайнага зефіру: навагоднія шышкі, пухнатыя кветкі бавоўны, ружы ды іныя прыродныя вобразы.

@z.e.f.i.r_minsk

Натуральны зефір, печыва, макароны, торцікі ды іншыя смакоцці робіць кандытарка Таццяна.

@zefirki.bel

Тыя самыя зефіркі, якія бяруць у палон і не адпускаюць да пустой каробкі.

@monaliza.cake

Улюбёнае з дзяцінства пірозіва-бульба ў эстэтычнай форме марозіва эскімо ў шакаладзе – гэта адзін з тысячы кандытарскіх прысмакаў Таццяны Капытовай.

Халва, мёд, арэхі і цукеркі ручной работы

@zefir_minsk_logoisk

Кандытарка Марыя робіць пад замову маршмэлоў-снегавічкоў ды іншых герояў, зефір, мармелад, цукеркі, арэшкі, капкэйкі і торцікі.

@sweet_story_minsk

Цукеркі ў выглядзе елачак і елачных цацак, салодкія кубікі рубіка, шакалад з начынкамі, торты любых памераў – смак, па які вяртаюцца.

@karameliya_by

А тут робяць карамелькі самых розных форм і сюжэтаў!

@mroyahoney

Мядовыя мусы і соўсы з водарам – 30 смакаў ад вішні да буракоў!

@medminsk

Мёд з прыватнай пасекі ў розных наборах разам са свечкамі і рознымі вырабамі ручной працы можна замовіць або стварыць самастойна.

@nutters_by

Урбеч (паста з арэхаў і семак), арахісавая паста і гранола – прадукты для правільнага харчавання таксама можна падарыць, бо яны смачныя!

@cosmonuts_by

Кажуць, тут можна замовіць арэхі ў розных абвалках, зефір ручной работы і птушынае малако.

@vgnezde.by

Вельмі цікавыя прысмакі можна набыць “у гняздзе”: садавінавыя рулецікі з кедравымі арэшкамі і мёдам, халва розных смакаў з натуральных прадуктаў, кедравыя цукеркі, какосавыя рулецікі і шмат што яшчэ.

@sweetgreen.by

А тут робяць десерты Raw and Vegan, без цукру, сіропаў, глютэну і лактозы, але пры гэтым кожны дэсерт выглядае як твор мастацтва!

Сушаная садавіна і пасціла

@fruit_time_lida

Яшчэ цікавы варыянт падарунка – садавіновая пасціла і чыпсы з садавіны, наборы для глінтвейну.

@eco_chipsi

Экачыпсы з садавіны, пасціла, зборы зёлак і натуральныя прысмакі без фарбавальнікаў і без цукру – падарунак для тых, хто аддае перавагу кісленькаму перад салодкім.

@pavetra_by

У крамцы “Паветра” можна набыць наборы для глінвейну, пасцілу, садавінавыя чыпсы, арэхава-фінікавыя снэкі, курыныя джэркі і яшчэ шмат цікавых ласункаў.

Калядны штолен

@ira.be.cake

Кандытарка Ірына пячэ калядныя штолены, пірозіва-эскімо, торцікі, навагоднія салодкія каробкі.

@nadzeya_bakery

Хатняя кандытарская Надзеі Дзяшкоўская знакамітая сваімі каляднымі штоленамі, прыгожымі пернікамі, мядовымі ялінкамі, зефірам ручной работы ды іншымі ласункамі.

@lusicake.by

Шакалад ручной работы, калядны штолен, торцік ці пірозіва – тут можна замовіць любы слодыч.

@xmas.bakery

А ў гэтая пякарня спецыялізуецца выключна на калядных штоленах.

@yummy_fimmy

Тут можна зрабіць замову на торты, капкэйкі, зефір, пернікі, эскімо і штолены тэрмінова без дадатковых нацэнак.

@shutkina_alesia_cakes

Кандытарка Алеся пячэ смачныя торцікі круглы год, а на Каляды яшчэ і штолены.

@favorite_cake_minsk

А тут не толькі штолены, але і макавыя пірагі, рулеты, торцікі, трайфлы, дэсертная кілбаса, п’яныя пельмені і шмат ячэ цікавых дэсертаў!

@cakesby

Кандытарская з 10-гадовай гісторыяй у прадстаўленні не мае патрэбы: тут можна знайсці ўсё.

@pilligreen.by

У кавярні здаровай ежы можна набыць дэсерты без цукру і без глютэну, для веганаў і аматараў класічных слодычаў: напрыклад, гранатавы калядны кекс або безглютэнавы велікодны куліч.

Кава, гарбата і глінтвейн

@coffee.everyydayy

Крафтавая кава – таксама цікавы падарунак.

@skrypen

Аўтарскія зборы зёлак – яны зробяць ваш ранак (абед, вечар і далей па коле).

@dushica.by

Крафтавая гарбата ручной работы – гэта цяпло і водар, якія можна падарыць.

@fruitchips.by

Наборы для глінтвейну звычайна можна набыць там жа, дзе і садавінавыя чыпсы з пасцілой – цудоўны падарункавы набор!

@_novogodnie__podarki_

Сярод калядных падарункаў набор для глінтвейну займае важную нішу, бо даступны па бюджэту, але нясе ў сабе шмат цяпла і эмоцый.

@svaya_garbata

Аўтарскія зборы зёлак і наборы для глінтвейну – самы цёплы калядны падарунак.

@kuzma_food

Апроч набораў для глінтвейну, тут можна набыць нават вяленыя таматы, сочыва і сухафрукты.

@prosta_ziolki

А гэтыя зёлкі сабраныя ў Вязынцы – на радзіме паэзіі, на ўлонні прыроды, у самым экалагічным кірунку ад Мінска.

(C) ALOVAK

Leave a Reply