Улюбёныя рэчы ручной работы Вольгі Жадзеевай

Сёння ALOVAK распачынае новую рубрыку “Ўлюбёныя рэчы”, у якой аматары і аматаркі вырабаў ручной работы будуць дзяліцца сваімі самымі ўлюбёнымі рэчамі, набытымі ў нашых майстроў, мастакоў і дызайнераў.

І першай падзеліцца сваімі здабыткамі блогерка Вольга Жадзеева – заўсёдніца модных паказаў і мастацкіх выставаў, заснавальніца і рэдактарка беларускага партала пра моду @pretaportal.by, а таксама маці пецярых дзяцей, якая зусім нядаўна пачала весці свой блог па-беларуску.

Вось топ-10 улюбёных рэчаў Вольгі Жадзеевай:

1. Гарсэт-вышыванка @toto.corsets & @kanva_kasciume. Люблю такія незвычайныя рэчы ❤

2. Капялюш @valiumhats. Дызайнерка Валянціна Плыткевіч стварае вельмі файныя капелюшы, я ўжо замовіла яшчэ адзін на восень.

3. Скураны гарсэт @killtoday. Калі хочацца звярнуць на сябе ўвагу і зрабіць вобраз больш вострым, такі аксэсуар працуе на 200% 💣

4. Хустка @kanva_kasciume з вышыўкай “Пахне чабор” па матывах верша Петруся Броўкі, які я вельмі люблю.

5. Падвеска з блакітнай кропляй-слязінкай @belaruskicry – упрыгожанне, якое нікога не пакідае абыякавым. Апранаеш і атрымліваеш шмат кампліментаў, захаплення ў позірках і пытанняў, дзе набыць такое ж.

6. Майка з надпісам “Каханне ўсё пераможа” – гэта калабарацыя мастачкі @irusya_by і дызайнеркі @natasha_tsuran

7. Хустка “Брама Мінска” ад @av.silk.collection – якасны шоўк і прыгожыя выявы нашага горада, створаныя мастакамі.

8. Люблю сумкі, якія стварае @max_mironov_bags – яны аб’ядноўваюць мінімалізм і дызайнерскую выразнасць.

9. Апошні час мой вектар з out змяніўся на in: я стала набываць больш рэчаў, каб зрабіць дом утульным, і менш, каб упрыгожваць сябе. Палюбіла ручныя вырабы з керамікі ад беларускіх майстроў, набываю ў асноўным на @craftmall_by. Кубкі @glinka_by, талерка з надпісам @nashamara_by.

10. На ўваходзе ў наш дом вісіць вось такая ключніца віцебскай мастачкі @toma_prokofyeva – гэта наша сям’я і два нашыя сабакі Якудза і Франк.

Пагартайце працы згаданых майстроў і дызайнераў – магчыма, вам таксама захочацца займець нешта адметнае ў свой гардэроб ці інтэр’ер.

Leave a Reply