Прапануем вашай увазе невялічкі і зусім просты майстар-клас па вырабу папяровай птушкі. Яе можна павесіць на акне дома, над сталом, на ганку ці ў пад’ездзе, на дрэве.
Вам спатрэбяцца: кардон (белы ці каляровы); просты аловак; нажніцы; іголка з ніткай; для ўпрыгожвання – каляровыя алоўкі, фламастары, маркеры, фарбы.
- Спампуйце і раздрукуйце шаблон для птушкі.
- Выражце з дапамогай нажніц дзве часткі шаблона птушкі. Прыкладзіце да аркуша кардона, абвядзіце і выражце зноў. Не забудзьцеся зрабіць надрэзы на крылах і тулаве птушкі.
- Вы можаце ўпрыгожыць птушку на свой густ: размаляваць, прыклеіць дэкаратыўныя элементы.
- Злучыце перпендыкулярна элементы птушачкі: ўстаўце надрэз у надрэз.
- Зацягніце нітку ў іголку і зрабіце птушачцы пяцельку, каб яе можна было вешаць.
Гатова!