Як вы прыдумляеце ідэі для творчасці? Ці ведаеце вы, што існуюць адмысловыя метады прыдумвання? Самыя цікавыя з тых, якія працуюць, мы апрабуем і пакажам, што ў нас атрымалася. Спрабуйце з намі, вы будзеце здзіўлены, наколькі яркія ідэі вы можаце генераваць. Пачынаем!
Тэкст, ілюстрацыі: Ірына Бельская
Метад факальных аб’ектаў
Сінонімы: Факальны – фокусны, ачаговы
|
Метад вельмі просты, відавочны і дзейсны.
Што робім: пераносім ўласцівасці аднаго аб’екта на другі.
Як:
- Выбіраем аб’екты:
- Фокусны аб’ект (над чым хочаце папрацаваць);
-
Выпадковы адзін або, па жаданні, некалькі аб’ектаў, выкарыстоўваючы любы слоўнік ці нават генератар слоў.
- Выпісваем уласцівасці выпадковага (-ых) аб’ектаў.
- Прымяраем уласцівасці выпадковага аб’екта да фокуснага.
- Запісваем ці замалёўваем лепшыя ідэі.
Прыклад:
Задача: прыдумаць незвычайны аловак.
Фокусны аб’ект: аловак.
Выпадковыя аб’екты: выбіраем з выпадковай кнігі (“Тысяча і адна ноч”) метадам “тыку”: “дом”, “воблака”.
ДОМ
цагляны вялікі загарадны шматпавярховы шматкватэрны драўляны |
АЛОВАК | ВОБЛАКА
пульхнае ватовае белае мяккае |
Нашы ідэі:
Цагляны + аловак = аловак збіраецца па цаглінках.
Вялікі + аловак = велізарны аловак.
Загарадны + аловак = аловак з пілкай, адкруткай, з запалкамі для каміна.
Шматпавярховы + аловак = аловак-хмарачос, сточваем паверхі.
Шматкватэрны + аловак = аловак з акенцамі рознага колеру.
Драўляны + аловак = аловак у выглядзе дрэва.
Пульхны + аловак = расфарбоўка алоўка ў выглядзе поўсці жывёлы.
Ватовы + аловак = аловак з ваты, выглядае як галінка бавоўны.
Белы + аловак = аловак-крэйда, піша белым колерам.
Мяккі + аловак = аловак як пластылін, можна надаць пластыліну форму алоўка.
Працяг – метад марфалагічнага аналізу.