10 варыянтаў елачных упрыгожанняў сваімі рукамі

Паказваем цікавыя калядныя упрыгожанні, якія можна зрабіць сваімі рукамі – экалагічныя, стылёвыя, рознага ўзроўню складанасці. Усе ўпрыожанні, якія вы ўбачыце ў матэрыяле, былі зроблены таленавітымі майстрамі спецыяльна для фотасесіі з альтэрнатыўнымі навагоднімі ялінкамі, арганізаванай анлайн-часопісам ALOVAK. Глядзіце, натхняйцеся і рабіце самі елачныя ўпрыгожанні сваімі рукамі з падручных матэрыялаў!

Фотаздымкі: Аляксандр Кладаў
Дэкор: Юлія Плавінская
Цацкі рабілі: Ірына Бельская, Алена Дзядзюль, Таццяна Несцерава, Кацярына Карэнюгіна, Яна Мелько, cakes.by

Цацкі з гофракардону

Калі ўпрыгожыць звычайную ці альтэрнатыўную елку выключна такімі цацкамі – выйдзе вельмі незвычайна і прыгожа! А рабіць іх ну вельмі проста, галоўнае, мець неабходныя матэрыялы – гофракардон, фарбы (гуаш, акрыл) і нажніцы. Колеры, формы – усё абмяжоўваецца толькі вашай фантазіяй.

Лепш за ўсё распісваць такія навагоднія цацкі з гофракардону з двух бакоў. Каб вешаць іх на елку – зрабіце дзіраколам або шылам дзірачку, зацягніце пятлю.

новогодние игрушки, которые можно сделать своими руками

новогодние игрушки, которые можно сделать своими руками

Шары ў тканіне

Для выраба такіх шароў вам спатрэбяцца старыя цацкі ці пенапластавыя нарыхтоўкі, абрэзкі тканін і стужачкі. На нашай елцы-раме яны замацаваны пры дапамозе шпілек і сашчэпак, а для таго, каб павесіць іх на звычайную елку, трэба прадугледзець пяцельку для галінак.

Паспрабуйце падабраць для адной елкі тканіны, якія гарманічна спалучаюцца паміж сабой, выкарыстоўваце як аднатонныя, так і тканіны з прынтам.

новогодние игрушки, которые можно сделать своими руками

Гірлянда з гузікаў

Для гірлянды з гузікаў нам спатрэбіўся залацісты шнурок і гузікі з какоса. Замест шнурка можна выкарыстоўваць шпагат, а гузікі абраць драўляныя, альбо падабраць пластмасавыя, якія спалучаюцца паміж сабой па колеры і памеры.

новогодние игрушки, которые можно сделать своими руками

Саламяныя сняжынкі

Навагоднія цацкі з саломы выглядаюць вельмі стылёва. Такія эка-сняжынкі, як у нас, можна зрабіць, злучыўшы аднолькавыя па даўжыні саломінкі крыж-накрыж з дапамогай моцнай ніткі. Нітка можа быць як у тон саломе, так і кантраснай – чырвонай, або зялёнай, напрыклад.

Месяцы з фетру

Месяцы пашыты з мяккага фетру: дзве аднолькавыя дэталі злучаны абмётачным швом і запоўненыя ўцяпляльнікам файбертэк. Упрыгожыць іх можна пацеркамі, бісерам, паеткамі. Не забудзьцеся пра пяцельку!

новогодние игрушки, которые можно сделать своими руками

Вязаныя сняжынкі

Для таго, каб звязаць кручком сняжынку, вам спатрэбяцца кручок (памер 0,75 – 2,0) і белыя тонкія баваўняныя ніткі. Вязаць сняжынку трэба па прынцыпе сурвэткі а ўжо разгарнуцца тут ёсць дзе! Можна знайсці схемы вязання ў інтэрнэце, а можна скласці сваю ўласную, камбінуючы спалучэнні паветраных пяцелек, слупкоў без накіду і слупкоў з адным (двума, трыма) накідамі.

Пасля таго як сняжынка будзе гатовая, застанецца надаць ёй форму з дапамогай ПВА або крухмалу. Пасля гэтага выраб добра адцісніце і замацуйце на роўнай паверхні пры дапамозе шпілек. Пачакайце, калі яна цалкам высахне.

новогодние игрушки, которые можно сделать своими руками

Сушаныя дзелькі апельсіна

Апельсінавы рэцэпт для навагодняга дэкору! Нарэжце апельсіны на скрылікі і падсушыце іх у духоўцы ці на батарэі, падклаўшы кардонку ці паперу. З часам такія скрылікі могуць пацямнець, каб гэтага не адбылося, перад сушкай пакладзіце іх у ваду з лімонным сокам на паўгадзіны (на шклянку вады сок аднаго лімона).

Арэхі-цацкі і гірлянда з арэхаў

Проста і прыгожа. Раскаліце арэх на дзве палавінкі, з’ешце змесціва, устаўце пяцелькі з ільнянога шпагату і склейце дзве палоўкі. Вы можаце пакінуць арэхі ў іх натуральным выглядзе, а можаце пафарбаваць у любы колер, у нашым выпадку белы.

Гірлянда з арэхаў робіцца па тым жа прынцыпе, толькі ўклейваем не пяцелькі, а вяровачку. Зверху мы адцянілі арэхі белым налётам: паўсухім пэндзлем нанеслі белую фарбу.

новогодние игрушки, которые можно сделать своими руками

Сняжынкі з бісеру

Каб зрабіць такую сняжынку, спатрэбіцца звычайны бісер, тонкі металічны дрот і трохі ўяўлення. Мы выкарыстоўваем рублены дрот серабрыстага колеру і напаўпразрысты матавы бісер, бо яны выдатна імітуюць структуру і колер сапраўднай сняжынкі.

Ядомыя цацкі

Салодкія і духмяныя – пасля новага года такія цацкі можна з’есці. А гэта значыць мінімум адкідаў і часу на ўборку!:) Выкарыстоўвайце формы для печыва альбо выразайце па шаблоне.

новогодние игрушки, которые можно сделать своими руками

(с) ALOVAK

Leave a Reply