Грэцкія арэхі з парцаляны

Мастак-кераміст і дызайнер з Велікабрытаніі Манас КАЛАМЕНІАС вырабляе парцалянавыя грэцкія арэхі ўручную, метадам ліцця ў форму. У працы майстар выкарыстоўвае тонкі касцяны фарфор, з дапамогай пэндзля часткова пакрывае некаторыя вырабы 24-каратным золатам. Абпальваюцца арэхі ў печы пры 1280 ° C.

Кераміст вырабляе грэцкія арэхі ў двух памерах – маленькія, амаль у натуральную велічыню арэха (прыкладна 3,5×2,5х1,5 см) і вялікія (прыкладна 8×6х2,5 см).

На наша пытанне аб тым, што натхніла на выкарыстанне формы грэцкага арэха ў сваіх працах, Манас адказаў так: «Я пачаў ствараць іх, успамінаючы сваё дзяцінства. Калі быў малы, я запускаў лодачкі з шкарлупак грэцкага арэха па вадзе. Мае парцалянавыя арэхі такія ж тонкія, што падкрэслівае, наколькі важнымі і далікатнымі могуць быць некаторыя рэчы ў нашым жыцці».

оо

Leave a Reply