Гераіню 6 выпуска падкаста СВАІМІ РУКАМІ, Кацярыну @katrina.happy_life, ведаюць найперш як вязальшчыцу і стваральніцу папулярнай мінскай крамы трыкатажнай пражы, якую, на жаль, прыйшлося прадаць, і пераехаць на нейкі час у Грузію. Акрамя таго Кацярына мае творчую адукацыю, прыгожа малюе, і ўжо шмат гадоў працуе па спецыяльнасці дызайнерам-ілюстратарам. Разблытваем творчы клубок маёй гераіні: размаўляем з ёй пра стварэнне і працу крамы, прасоўванне ў Інстаграме, сумяшчэнне дзвюх розных прац, а таксама пра тое, як гэта – прадаваць паспяховы сямейны бізнэс у Беларусі.
Фота Кацярыны для падкаста: Марта Мальцэвіч – у Тбілісі, спецыяльна для СВАІМІ РУКАМІ.
Дзе яшчэ паслухаць?
Акрамя як на нашым сайце, новы выпуск падкаста можна паслухаць на самых папулярных платформах для падкастаў, напрыклад:
Кацярына скончыла мінскі архітэктурна-будаўнічы каледж па спецыяльнасці “Дызайн”. Пачала працаваць ў Купалаўскім тэатры рэдактарам па рэкламна-друкаваных выданнях, але недзе праз год зразумела, што вялікіх творчых дасягненняў ў тэатры для яе не будзе. Марыла ілюстраваць дзіцячыя кнігі, але зразумела, што дыджытал-ілюстрацыя становіцца ўсё больш запатрабаванай – і засвоіла яе самастойна. Яшчэ ў часы працы ў тэатры знайшла сабе падработку – малявала для дзіцячага часопіса. Потым сышла ў дэкрэтны адпачынак і, калі дзіцяці споўніўся 1 год, змяніла працу – перайшла ў выдавецтва, каб заняцца рэалізацыяй сваёй задумкі – выдаваць часопіс для дзяцей Бігі Бу, а таксама маляваць для іншых друкаваных выданняў. Часопіс стаў расці, павялічваліся наклады, Кацярына рабіла ў ім амаль усё, але праз нейкі час была вымушаная сысці праз тое, што выдавецтва не выканала сваіх фінансавых абяцанняў (у хуткім часе пасля таго, дарэчы, часопіс перастаў выдавацца).
Прыкладна ў гэты ж час Кацярыну запрасілі на поўны працоўны дзень у замежную дызайнерскую студыю, каб займацца дыджытал ілюстрацыяй і інфаграфікай. У ёй яна працуе дагэтуль – цяпер гэта яе адзіная праца. Але да мінулай восені мая гераіня 7 гадоў спалучала дызайн і ілюстрацыю з працай у сваёй уласнай інтэрнэт-крамы трыкатажнай пражы Ці–ярн бай. Як так атрымалася – слухайце працяг у падкасце.
Усе фота вышэй: Марта Мальцэвіч
Ілюстрацыі Кацярыны:
(с) ALOVAK