Перад днём Святога Валянціна мы вырашылі сабраць “валянцінкі”, выкананыя ў самых розных тэхніках, каб вы маглі падарыць сваім любімым цікавыя вырабы беларускіх майстроў. Мы знайшлі так шмат прадметаў і розных прыемнасцяў з сэрцам як сімвалам кахання і любові, што падзялілі іх на некалькі раздзелаў.
У падборцы вы знойдзеце: керамічныя вырабы, прадметы дэкору, слодычы і прысмакі, адзенне і аксэсуары, упрыгожанні, і, канешне, кветкі. У канцы падборкі вас чакае бонус – незвычайная ідэя для падарунка і пералік месцаў, дзе яго можна зрабіць.
Што падарыць на 14 лютага з керамікі:
кубкі, талеркі, вазы, скарбонкі
@tanyapryanig
Сардэчны падарунак ад керамісткі Тані Пранік – кольцы для сурвэтак.
@artmarkov_minsk
Сардэчныя кубкі з гліны ад гэтага брэнда – мара кінэстэтыка.
@piuceramics
Лаканічны посуд са сціплымі сардэчкамі ад PIU CERAMICS можа стаць падарункам з тонкім намёкам. Калі прамовіць тыя самыя словы яшчэ не хапае смеласці.
@kroplia.by
У інтэрнэт-краме сэнсоўных рэчаў па-беларуску Вольгі Севярынец можна знайсці некалькі варыянтаў падарункаў на дзень Святога Валянціна з выявай сэрца – паштоўкі, нататнік, ці вось такі кубак з аўтарскім прынтом.
@jushina_julia
Керамічныя цукарніцы-вушасцікі з сардэчкамі ад Юлі Юшынай.
@vi.sisters.gift
Творчыя сёстры Аня і Каця Вішняковы займаюцца любімай справай – кожная сваёй. Аня, напрыклад, лепіць з палімернай гліны аб’ёмныя фігуркі на кубках, талерках ці рамках па індывідуальных замовах. Пра Кацю будзе ніжэй, у раздзеле з упрыгожаннямі.
@alma_mia_minsk
Антон Міхалёў стварае керамічныя інтэр’ерныя вазы ў выглядзе анатамічнага сэрца.
@veronika.stakhno
У вырабах керамісткі Веранікі Стахно, інтэрв’ю з якой ёсць на нашым сайце, выявы сардэчак можна знайсці на кубках.
@89gradusov
Керамічныя талеркі ў выглядзе сэрца стварае Саша 89 градусаў.
@simbolo_segreto
Керамічныя сэрцы-падстаўкі ад Simbolo Segreto – тыя што з дзірачкамі, прадугледжаны для пахучых палачак.
@platesfromjulie
Дэкаратыўныя талерачкі-сэрцайкі для ўпрыгожанняў ад Юліі.
Што набыць любімаму чалавеку для дэкору інтэр’еру:
рамкі, падсвечнікі, талеркі, падушкі
@irinabeldesign
Унікальныя драўляныя-сэрцы з роспісам ад мастачкі Ірыны Бельскай (чытайце пра яе ў ALOVAK).
@mirum.store
Інтэр’ернае люстэрка з сэрцам выканана ў майстэрні Mirum ў вітражнай тэхніцы ціфані з даданнем керамічных элементаў.
@zuzikitoys
Гераіня нашага нядаўнага інтэрв’ю Марыя Ніфагіна мае ў сваім асартыменце мілыя льняныя цацкі з сардэчкамі ў руках.
@mar_top_lyas
Наогул майстэрня робіць рабочыя фартухі (ёсць і на “сардэчную” тэму) і розныя аксэсуары, але да 14 лютага зладзілі калабарацыю з @zelena_shtory_by і выпусцілі такія “сардэчныя” падушкі.
@daria_shantalosova
Дзіцячы плед з сэрцам ад брэнда Дар’і Шанталосавай “Розныя рэчы”.
@natuljabest
У профілі Наталлі Мартысюк з Брэста можна знайсці шмат тэкстыльных сэрцаў – і з вышыўкай, і вось такія “крылатыя” з прыгожымі словамі на роднай мове.
@novikovanatsad
Сашэ-валянцінка з лавандай ад Новікавай Наталлі.
@rechybelarus
Драўляныя цацкі-пазлы з сардэчкамі ад сямейнай майстэрні з Нясвіжа.
@ramer.by
Мінская багетная майстэрня РАМЕР прапануе ў якасці падарунка да дня Святога Валянціна рамку з сэрцам – фота туды трэба будзе ўставіць сваё.
@remeslo.minsk
Драўляны падсвечнік ручной работы ў выглядзе сэрца.
@vasilok_molodechno
У студыі вышыўкі “Васілёк” з’явіліся вось “такія валянцінкі” – падстаўкі пад гарачае.
Што падарыць любімым з салодкага:
торцікі, пернікі, зефіркі
@opashinskaya
Геаметрычнае залатое сэрца на фота – на самой справе торт! Выпякае такія Алена Пашынская.
@iris_bakery
Салодкія сэрцы-пернікі з роспісам ад Ірыны Багдановіч.
@mrs.imbirka
Святочныя пернікі могуць быць і такімі мінімалістычнымі…
@bodraja
… ці з густам распіснымі, як у Анастасіі Галацэвіч.
@sweets_minsk_
Таццяна прапануе падарункавыя салодкія наборы з каточкамі і сардэчкамі.
@pernikavy_taler
Пернік-вялянцінка ад народнага майстра выцінанкі і пісанкі, а таксама стваральніцы пернікавай майстэрні “Пернікавы талер” Алесі Талерчык.
@magic_cakes_olala
У выглядзе сэрца бывае і зефір.
Што падарыць з адзення з сардэчкам:
сукенкі, майкі, касцюмы, швэдры
@baratava.studio
Брэнд льнянога адзення ў калабарацыі з @s.l.o.w____ стварыў беласнежныя сукенкі з “сардэчнай” вышыўкай.
@10motifs
У гэтага брэнда 70% адзення і аксэсуараў з сардэчкам: майкі, швэдры, кардыганы, рукавічкі, шкарпэткі. А яшчэ ёсць “Сэрца дабра”, набыўшы якое, можна выйграць паездку на тыдзень у Парыж. Падрабязней пра акцыю і творчы шлях дызайнеркі брэнда Сашы Жук можна пачытаць тут.
@tikotaunique
Дызайнерка Каця Цікота мае цэлую калекцыю цішотак і світшотаў з прынтамі на беларускай мове – ёсць сярод іх і сардэчныя.
@bogan.mari
Баваўняная кашуля ў сэрцайкі ад дызайнеркі з Гродна Марыі.
@natali_tushinskaya_designer
Касцюм з віскозы з сардэчным прынтам ад дызайнеркі Наталі Тушынскай.
Што набыць любімаму чалавеку з аксэсуараў:
нататнікі, манетніцы, бірулькі, рукавічкі
@kniga_mastaka
Сардэчныя нататнікі з льняной вокладкай ад майстэрні “Кніга мастака”.
@cudounia
Шматфункцыянальны аксэсуар, які можна набыць у гарадзенскай краме падарункаў “Цудоўня”.
@maisternia_leta
У беларускага брэнда “Майстэрня лета” можна знайсці скураныя манетніцы з малюнкам на любы густ – у тым ліку і з сэрцам. Эскіз малюнка можна распрацаваць свой і даслаць майстру, ён наносіцца на скуру тэхнікай выпальвання.
@saroka.knitt
Майстрыца Анастасія вяжа шапкі, шкарпэткі, рукавічкі – ёсць сярод іх і з сардэчкамі.
@killtoday
Сардэчны аксэсуар-бірулька ад Міланы Кilltoday.
@wood_bots
Прапанаваць ключ ад свайго сэрца на Дзень усіх закаханых – чым не ідэя? А таксама ў брэнда ў форме сэрца ёсць яшчэ падстаўкі для тэлефона, талеркі, паштоўкі, рамкі для фота.
Што падарыць з упрыгожанняў на 14 лютага:
завушніцы, пярсцёнак, бранзалет, кулон ці брошку
@do.jewelry
Каця Дарожка стварае сваімі рукамі ювелірныя ўпрыгожанні – сярод іх мы сустрэлі такія мінімалістычныя заручальныя пярсцёнкі з сэрцайкамі.
@senseistreasure
Насычаны дэталямі і сэнсамі – парсцёнак з анатамічным сэрцам ад беларускага ювеліра.
@vedovka
Брэнд упрыгожанняў VEDOVKA вядомы беларускам з 2011 года. Гэтыя завушніцы ў форме сэрца стваральніца брэнда зрабіла са скуры і чэшскага шкла.
@andistore_by
Сямейная майстэрня AN/DI мае ў сваім асартыменце шмат розных упрыгожанняў у форме сэрца, мы спынілі свой выбар на гэтых пяшчотных завушніцах з вітражнага шкла.
@volya_handmade
Набыўшы завушніцы-сэрцайкі з палімернай гліны ў мастачкі і дызайнеркі Волі, можна падтрымаць яе ў чэленджы “100 завушніц за 100 дзён ці 100 дзён да мары”.
@marysjalos
Аксамітныя завушніцы з містычна-рамантычным смакам барока ад мастачкі Марысі Лось.
У асартыменце сямейнай майстэрні BUBLIK ёсць драўляныя альбомы і ўпрыгожанні, напрыклад, такі сардэчны камплект. Іх можна замовіць у Інстаграме ці ў вядомай краме Wildberries.
@cheta.jewelry
Драўляныя сардэчныя завушніцы ад брэнда ўпрыгожанняў Cheta.
@sova_jewelrywood
Завушніцы з дрэва і смалы ад салігорскага брэнда Sova_jewelrywood.
@yankarpovjewellery
Срэбныя завушніцы Яна Карпава можна абраць з дзясяткаў розных формаў і камбінаваць з іх сэнсы.
@okpodolins
Навінка ад вядомага сямейнага брэнда Алега і Каці Падоліных – завушніцы ў выглядзе сэрца.
@gr.velvet
Незвычайныя бетонныя завушніцы ад брэнда Юліі Архіпкавай GREY VELVET.
@sov_est.by
Завушніцы-сэрцайкі з драўніны моранага дубу і эпаксіднай смалы ад аўтаркі з Гродна Юлі.
@poynac
“Поўнач” – гэта брэнд, заснаваны прафесійнымі ювелірамі. У іх можна набыць не толькі завушніцы, але і пярсцёнкі, ланцужкі і кулоны.
@label_d
Майстарка Дар’я Луцкевіч робіць яскравыя і фактурныя ўпрыгажэнні з моранага дубу.
@skylark.by
Аўтарка брэнда Skylark – беларуска, якая цяпер жыве ў Кракаве. Алена аддае перавагу максімалізму форм і матэрыялаў у сваіх вырабах, а сэрца – адзін з яе улюблёных сімвалаў.
@arktika__studio
Сямейная майстэрня Наталіі і Яўгена ArkTika стварае ўпрыгожанні з натуральных камянёў, гэтыя каралі зробленыя з перлін і каралаў.
@katya_vishnyakova
Яшчэ адна творчая сястра Вішнякова. Вышэй мы паказвалі кубак з лепкай ад Ані, а гэта вышытыя брошкі Каці Вішняковай.
@palujan.arts
Ёсць сэрцы і ў вядомай калекцыі ўпрыгожанняў Дар’і Палуян “Белыя кветкі”.
@bioevgenika
У гэтай майстэрні з “сардэчных” палавінак з кветкамі ў ювелірнай смале выходзяць цудоўныя пярсцёнкі, кулоны і брошкі.
@heta_znak
Можна здагадацца, што на стварэнне гэтага сэрца аўтара майстэрні “Гэта знак” натхніла творчасць Вінсэнта Ван Гога.
@maqado
Сярод аўтарскіх керамічных брошак гэтага аўтара ёсць і ў форме сэрцайка.
@senosoloma_
Ювелірную майстэрню “СЕНА САЛОМА” прадстаўляе майстар Сяргей. Брошка ў выглядзе сэрца зроблена ім з медзі, латуні, уплаўленага каляровага шкла.
@black.cat.arts
Парныя сардэчныя брошкі з палімернай гліны ад майстэрні Black Cat.
@svibovich.s_art
Мастачка Святлана з Брэста стварае тэкстыльныя вінтажныя брошкі з вышыўкай, у тым ліку ў форме сэрца.
@drevojewelry
Парныя кулоны з дрэва і смалы ад мінскай майстэрні Drevojewelry.
@kacia_cvetacia
Кулон-сэрца з эпаксіднай смалы ад аўтаркі з Віцебска.
Ну і класічныя валянцінкі – паштоўкі!
@pasztouki
Ад сямейнай майстэрні “Бахуны”.
@palunisa
@lizavetachervon
Ад Лізаветы Чырвонцавай.
@pashtouky
Ад брэнда “Паштоўкі”.
@skarbnitsa_pashtovak
Ад “Скарбніцы паштовак”.
@kramaliolia
Ад гарадзенскай крамы “Лёля”.
@v.pashtouki
Ад “Вольных паштовак”.
І, канешне, кветкі!
@rozaazora_school
Унікальны падарунак – гэта майстар-клас па стварэнні сэрца з жывымі цыбулькавымі кветкамі, якія ў вас будуць распускацца ўсю вясну! Можна зрабіць самому і падарыць такое сэрца любімаму чалавеку або падарыць такі майстар-клас, каб каханая змагла сама стварыць для сябе падарунак (толькі падарыць прыйдзецца загадзя, бо майстар-клас запланаваны на 12 лютага).
@iakimovich_irina
У фларысткі Ірыны Якімовіч можна замовіць кветкавае сэрца.
@svetlanapoliakovskaya
Аранжавы букет-валянцінка ад фларысткі Святланы Палякоўскай.
@1_tsvetnoy
Лавіце ідэю ад кветкавай крамы Максіма Харошына – раскідаць кветкі на ложку ці на стале каханай у форме сэрца!
@tsvetochnaia_l
Букет у драўлянай сардэчнай скрыначцы ад кветкавай крамкі сям’і Шэметавых, у якіх чацвёра дзяцей, тата ўжо год іх не бачыў, бо знаходзіцца не на свабодзе.
@furorflower
Кампазіцыя ад кветкавага салона “Фурор”.
Бонус! Зусім некласічная валянцінка – татуіроўка.
@m.art_tattoo
Схадзіць разам і зрабіць парную тату – гэта ачмурэнна!
@karina.v.tattoominsk
Можна ўпрыгожыць сябе мінімалістычным сэрцайкам.
@falehophsis__
Альбо яшчэ больш мінімалістычным.
@tattoo_titoff
Цёплы ўспамін можа назаўжды застацца з вамі – на целе.
@tattoo_mimicat
Нешта больш брутальнае – таксама добрая ідэя, бо, пэўна, менавіта так і выглядае сэрца на далоні.
@good_sign_centre
Сэрца ў вафельным кубачку – для сапраўдных сарцаедаў)))
(C) ALOVAK