Алёна Наливкина, фото Денис Насаев

Алёна Наліўкіна: “Расціць, любіць і маляваць, не пакладаючы рук”

Алёна Наліўкіна – не проста мастак-графік з пазнавальным стылем прац. У першую чаргу нашая гераіня для сябе – мама і жонка. І пасля размовы з ёй разумееш, што расстаноўка прыярытэтаў такім чынам можа не толькі не перашкодзіць, а наадварот, паспрыяць самарэалізацыі, поспеху і развіццю як прафесіянала. Адно важнае ўдакладненне: як кажа Алёна, гэта ўсё магчыма толькі пры зацятай працы “не пакладаючы рук”.

Дзякуем арэнбургскаму фатографу Дзянісу Насаеву за фотаздымкі нашай гераіні, адмыслова створаныя для ALOVAK!

Тэкст падрыхтавала: Кацярына Буто
Фота: Дзяніс Насаеў

Пра маляванне і вучобу

Маляванне для мяне – гэта лад жыцця. Самарэалізацыя і праца, прафесія. Патрэба. Уваход і выхад.

Па словах родных, маляваць я пачала прыкладна ў год, усё дзяцінства была захоплена гэтым заняткам. І цяпер фактычна я ілюструю часцей менавіта дзіцячыя кнігі. Сярод маіх прац такія творы, як “Галёшы шчасця” Уладзіміра Аднаралава, “Запіскі пра Шэрлака Холмса” Артура Конана Дойла, “Уладар пампы” Уладзіслава Бахрэўскага, “Спадчына Арнэ” Зігфрыда Ленца, “Новая сукенка караля” Х. К. Андэрсена.

Алёна Наливкина, фото Денис Насаев

Я скончыла Арэнбургскае мастацкае вучылішча, пасля – факультэт графікі Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Дзве спецыялізаваныя адукацыі прынеслі мне два чырвоных дыплома. Калі сур’ёзна, не толькі гэта. Любая адукацыя дае агранку.

Любая адукацыя дае агранку.

У выніку мая вучоба – дзве навучальныя ўстановы – заняла 11 гадоў. Але і цяпер кожны праект, кожная кніга – як працэс навучання для мяне, як быццам зноў трэба атрымліваць дыплом.

Пра ўлюбёных аўтараў

Я вырасла на вялікіх альбомах з рэпрадукцыямі А. Дэйнекі, В. Сярова, Б. Кустадзіева, А. Бенуа, К. Сомава, В. Барысава-Мусатава, Ж.А.Д. Энгра, альбомах іканапісу, рускіх мастакоў і альбоме Рэнесансу – літаральна пералічыла кнігі майго дзяцінства: менавіта такія ў тыя гады змаглі дастаць у нашай сям’і. Гэтыя велізарныя альбомы дагэтуль у маёй бібліятэцы, якую спачатку бацькі, а потым ужо я сама пашырылі з гадамі.

У студэнцтве я ўвогуле знікала ў публічных бібліятэках – шмат глядзела і альбомы розных мастакоў, і ўсялякія старыя выданні, каталогі. У бібліятэцы Акадэміі мастацтваў быў вельмі вялікі выбар старадаўніх фаліянтаў, якія надзвычай трапятліва люблю.

З ілюстратараў мінулых гадоў найбольш блізкія Генадзь Каліноўскі, Аляксандр Шурыц, Фёдар Лемкуль, Уладзімір Гальдзяеў, Вернер Клемке. На іх я вырасла, для мяне гэта пэўны арыентыр.

Вельмі люблю творчасць і сучасных ілюстратараў – Антона ЛамаеваЯўгеніі ДвоскінайВіктара БрытвінаКірыла ЧолушкінаУладзіслава ЕркоВікторыі СямыкінайКлауса Энзіката (Klaus Ensikat).

Алёна Наливкина, фото Денис Насаев

Пра тэхнікі працы

Падчас вучобы я выкарыстоўвала ў жывапісу і маляванні розныя матэрыялы, але паступова прыйшла да графікі. Што лепш атрымліваецца – тое і мае. Я люблю лінію, а колер для мяне ўсё-ткі другасны. Неяк з ім заўсёды не складвалася.

Я люблю лінію, а колер для мяне ўсё-ткі другасны.

Доўгі час захаплялася калажамі, але іх ужо куды менш у маёй творчасці. Хаця ў нататнікі-скетчбукі часам нешта ўклейваю.

Мой самы галоўны матэрыял і інструмент – гэта чорная гелевая або шарыкавая асадка. Яшчэ лінер, ролер, капілярная асадка, тонкі маркер. І каляровыя алоўкі – у дадатак. Папера можа быць любая, абы на яе добра клаўся мой матэрыял (асадкі, алоўкі).

Пра творчы працэс

Малюю амаль кожны дзень. Мой творчы працэс апісаць складана. Ці дакладней, нудна выйдзе. Дастала чысты аркуш – малюю. Або сяджу побач з сынам/мамай/сяброўкай у кафэ – трапляецца пад руку чыстая сурвэтка, абрывак аркуша, запіска – малюю. Але ж гэта нібы і не творчасць – так, “малявальня” нейкая. А працоўны працэс – гэта калі падыходзіш да пісьмовага стала, бярэш інструмент… і лінія пабегла.

А працоўны працэс – гэта калі падыходзіш да пісьмовага стала, бярэш інструмент… і лінія пабегла.

Хтосьці сказаў, што натхнення няма, ёсць прафесіяналізм. І я з гэтым згодна. Вядома, калі нездаровіцца самой ці дзецям, калі заняты, тады і не малюецца, проста таму што фізічна няма калі. І рытуалаў у мяне ніякіх няма, каб настроіцца на працу. Галоўнае – дастаць аркуш паперы.

Сюжэты маіх ілюстрацый прыходзяць да мяне самі сабой. Амаль адразу я бачу, што хачу намаляваць – і думаю, што хутчэй за ўсё гэта ўсё-ткі навык, якому можна навучыцца.

Пра напрамкі ў працы

Займаюся ў асноўным кніжнай ілюстрацыяй, і люблю яе трапятліва – я ж ілюстратар па спецыяльнасці, скончыла майстэрню кніжнай графікі на адпаведным факультэце Акадэміі. Працую цяпер над раманам Фрэнсіс Элізы Бёрнетт “Таямнічы сад”, пра астатняе змоўчу – баюся спудзіць.

Часта бяруся за замовы. Нюанс: не малюю партрэты канкрэтных асоб, дасягаць падабенства людзей у працах – зусім не мае, і я спакойна да гэтага стаўлюся. Нямала малюю і на вольныя тэмы, па загадзе душы. Гэта дае разнастайнасць тэматыкі, што, мяркую, ратуе ад “выгарання”. Бог мілаваў.

Нямала малюю і на вольныя тэмы, па загадзе душы. Гэта дае разнастайнасць тэматыкі, што, мяркую, ратуе ад “выгарання”.

Цікавы момант (шмат хто гэтаму чамусьці дзівіцца) – не друкую паштоўкі ці постары са сваіх прац. Друк прызнаю толькі ў кніжках! Іншыя наклады не люблю.

Пра сям’ю ды прыярытэты ў жыцці

З моманту нараджэння дзяцей мая сям’я была ў мяне на першым месцы. Можна пералічыць па парадку мае сацыяльныя ролі: у першую чаргу я мама-жонка-дачка-сяброўка, а толькі потым ужо мастак і ўсё астатняе. Мае дзеці падраслі, цяпер ім 13 і 7 гадоў, але мой вектар не змяніўся. Прыярытэты засталіся тыя ж.

Бадай, я нават сутнасць сваю стала больш разумець са з’яўленнем дзяцей. Яны ў мяне не раннія, так склалася. У маім жыцці неяк усё прыходзіць у час – грэх скардзіцца. І гэта напаўняе, ёсць чым дзяліцца, ёсць, што выліваць на паперу. Сумныя, змрочныя гісторыі не малююцца, хаця ў жыцці бывае рознае. Як раз маляванне ратуе ад негатыву і настройвае на патрэбны лад. Ніколі не халтуру на аркушы: заўсёды шчырая. Вельмі важна разуменне: што і для чаго. Калі вызначаешся з прыярытэтамі, усё выбудоўваецца ў пэўную сістэму. Але, здаецца, гэта разуменне прыходзіць з узростам 🙂

Вельмі важнае разуменне: што і для чаго. Калі вызначаешся з прыярытэтамі, усё выбудоўваецца ў пэўную сістэму.

Алёна Наливкина, фото Денис Насаев

Знаходзіць час на творчасць з маім падыходам – ??іншым разам гэта нейкі квэст, але мне дапамагаюць бацькі, ды і дзеці немаленькія ўжо. Магу пэўна сказаць, што яны – мае натхніцелі. Таму і кніжкі стала ўсё больш дзіцячыя ілюстраваць, ды і ўвогуле, тэматыка дзяцінства стала асабліва блізкай. Акрамя таго, амаль усе персанажы падобныя на маіх хлопчыкаў: што бачу, тое і спяваю.

Мае родныя паважаюць маю працу, усяляк дапамагаюць. Але культу няма – у нас усё цалкам самадастатковыя асобы. У сям’і ёсць і ганаровы настаўнік, і ганаровы журналіст. Бацькі далі мне найлепшую адукацыю, паспрыялі навучанню ў Піцеры, стварылі ўсе ўмовы. І натхняюць мяне таксама!

Пра тое, што “за кадрам”

Мой профіль у Instagram – гэта нешта з разраду “іншых паглядзець, сябе паказаць”. Але асабісты блог стаў яшчэ і месцам працы: большасць заказаў прыходзіць менавіта праз гэтую сацыяльную сетку.

На “калятворчыя” заняткі, такія як маркетынг, прасоўванне і падобнае, у мяне наўпрост няма часу. Ды і не патрэбна гэта мне, магчыма. Хаця творчы план працы (перапіска, расклад заказаў, вядзенне блога) заўсёды ёсць на пару месяцаў наперад. Але “ён сам мяне знайшоў”. І гэта не прыгнятае – прызвычаілася. Я займаюся тым, што мне падабаецца – гэта вялікі стымул. Ёсць і руціна, але маляванне кампенсуе. Прычым вельмі многае. Магу перафразаваць адну вядомую фразу: у любой незразумелай сітуацыі – малюй! Гэтае правіла ўвогуле можна ўжыць да майго жыцця ў цэлым.

Я займаюся тым, што мне падабаецца – гэта вялікі стымул. Ёсць і руціна, але маляванне кампенсуе. Прычым вельмі многае.

Пра майстар-класы, плагіят ды парады пачаткоўцам

Як выкладчыка ў майстар-класах сябе не бачу. Адна справа самой намаляваць, а вось растлумачыць, як гэта зрабіць, – зусім іншае, і ўжо куды складаней для мяне – навучыць. Лічу за лепшае рабіць тое, што ўмею. Хоць выкладала каля дзесяці гадоў у Арэнбургскім універсітэце на кафедры дызайну, але гэта іншая гісторыя – там я навучала не маляванню, а дызайн-праектаванню.

Мастакам-пачаткоўцам магу параіць банальна больш тварыць. Прасоўваць свае праекты, удзельнічаць у конкурсах, быць творча актыўным. Больш маляваць! Колькасць пераходзіць у якасць. Быць больш назіральным. Больш назіраць за іншымі аўтарамі і іх працамі – гэта натхняе, штурхае на стварэнне Свайго. Шукайце, спрабуйце.

Важна: калі капіруеце, рабіце гэта “ў стол”. Я капіравала ў свой час (гадоў у васямнаццаць) мастака Мсціслава Дабужынскага, праўда, заўсёды адсябяціну пачынала ўносіць у працы. Нікому не паказвала, тым больш, не прадавала. Мала таго, усё гэта было нейкай гульнёй – “размалёўкай”. Я і цяпер вельмі, вельмі шмат пераглядаю – але не капірую, вядома (не цікава зусім!), і падобна нават не малюю. Кожная чужая праца, якая спадабалася, – гэта імпульс, натхненне (бачыш свой варыянт, часам увогуле вельмі далёкі ад убачанага), штуршок!

Важна: калі капіруеце, рабіце гэта “ў стол”.

А да плагіяту стаўлюся… не матаю нервы. Да і няма калі мне траціцца на барацьбу. Лепш накірую сваю энергію на творчае – пайду памалюю. І намалюю лепш! Плагіят заўсёды быў і, на жаль, будзе. Гэта суправаджальны эфект любой папулярнасці – выклаў нешта ў сетку: любы можа скапіраваць, хаця бы паспрабаваць гэта зрабіць.

Пра натхненне ды планы

Мяне натхняе ў творчасці ўсё. А асабліва чысты аркуш паперы. Натхняе любоў, мае дзеці, свет. Але натхненне ідзе знутры – можна сказаць, гэта мой лад жыцця, мае прынцыпы – расціць, любіць і маляваць, не пакладаючы рук.

Але натхненне ідзе знутры – можна сказаць, гэта мой лад жыцця, мае прынцыпы – расціць, любіць і маляваць, не складаючы рук.

Галоўныя захапленні акрамя малявання – гэта сям’я, хата, сад, сябры, вандроўкі – цалкам насычана. На большае не прэтэндую, адолець бы гэта.

Планую толькі адно – маляваць. Больш ілюстрацый, больш кніг!

(с) ALOVAK

Звярніце ўвагу!

Больш інтэрв’ю з творчымі асобамі чытайце тут — http://alovakmag.by/be/tvorcyja-ludzi

Leave a Reply