Ні дня без акварэлі з Джэннай Рэйні

Джэнна Рэйні (Jenna Rainey)мастак ды дызайнер з Пайдзённай Каліфорніі (ЗША), заснавальніца студыі дызайна Mon Voir. Джэнна распавяла ALOVAK пра сваю творчасць, вучобу ды поспех — прапаноўваем пазнаёміцца з нашай гераіняй бліжэй.

Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы інтэрв’ю выдавецтва «Попурри» , а таксама фатографа з Каліфорніі Мадзіну Канзітдзінаву.

Тэкст: Вера Сірата
Фота: Мадзіна Канзітдзінава
Пераклад на беларускую мову: Марыя Кліменцьева

Хаця Джэнна вырасла ў атачэнні мастакоў ды з дзяцінства захаплялася малюнкам, па адукацыі яна псіхолаг і доўгі час працавала ў далёкіх ад мастацтва сферах. Але цяга да творчасці ўзяла свае — Джэнна пакінула офісную працу ды прысвяціла свае жыццё маляванню. А паўплываў на гэтае рашэнне ў свой час ейны блог у Instagram — дакладней, тая папулярнасць, якую набылі працы, што выкладаліся Джэннай ў сеціва.

“Вам вядома пачуццё закаханасці, калі ні дня не можаш пражыць без каханага чалавека? Такою была мая гісторыя з акварэллю. Занадта моцнае параўнанне, скажаце вы? Ведаю, але так яно і ё. Я захапілася акварэллю да апантанасці” прызнаецца Джэнна Рэйні ў прадмове да сваёй кнігі “Ні дня без акварэлі”.

Маім настаўнікам можна назваць Google

Чаму вы абралі менавіта акварэль?

Раней я спрабавала таксама іншыя матэрыялы для малявання ды працавала з імі, але калі сутыкнулася з акварэллю, гэтая тэхніка мяне проста захапіла. Назіраць за тым, як расплываецца фарба — сапраўднае чараўніцтва. Гэта мяккая ды далікатная тэхніка малявання. Маляванне акварэллю вельмі расслабляе!

Мае мама, бабуля ды дзядуля былі мастакамі па акрыле. Я таксама некалі разоў спрабавала сябе ў жывапісе, але знаходзіла свае працы ў лепшым выпадку ніштаватымі. Ды, канешне ж, я балавалася акварэльнымі фарбамі ў пачатковай школе. Але толькі стаўшы прафесійным каліграфам ды дызайнерам, я адкрыла для сябе высакаякасную акварэль — і нешта раптам змянілася.

Я гадзінамі ўнікала ва ўсе хітрасці ды тонкасці і думала пра маляванне нават тады, калі не малявала.

Гэтае захапленне хутка перарасло ў важны складальнік маёй кар’еры мастака і дызайнера. Я пачала выкарыстоўваць акварэль для ілюстрацыі буйных брэндаў ды крэатыўнага дэкору вяселляў ды іншых мерапрыемстваў.

— Каго вы маглі б назваць сваімі настаўнікамі?

На самой справе я ніколі не вывучала выяўленчае мастацтва акадэмічна… Я самавучка, але калі я пачала вучыцца жывапісу, я глядзела ўрокі ў інтэрнэце бясконца. Маім настаўнікам можна назваць Google.

Будучы самавучкай, я парушала правілы ды ўпарта вучылася. Я напісала кнігу “Ні дня без акварэлі”, каб натхніць усіх, хто таксама хоча навучыцца маляваць, але яму, можа быць, як і мне калісьці, не стае ўпэўненасці.

Будучы самавучкай, я парушала правілы ды ўпарта вучылася.

Стаўце перад сабою складаныя задачы

— У чым на ваш погляд заключаецца асаблівасць вашага стылю?

Гуллівасць ды весялосць.

Як вы думаеце, у чым ваш сакрэт поспеху?

Я не адчуваю, што валодаю нейкім адным безумоўным сакрэтам поспеху. Але мне здаецца, усё-ткі ёсць адная акалічнасць, якая дапамагла мне дасягнуць маіх мэтаў ды працягваць развівацца, як прадпрымальнік, педагог ды мастак, — гэта здольнасць адаптавацца. Я маю на ўвазе: умельства рызыкаваць ды прымаць вынікі такімі, якімі яны атрымліваюцца, ці гэта параза ці дасягненне. Працягвайце рухацца наперад і заўсёды развівайцеся ды змяняйцеся!

Рызыкаваць ды прымаць вынікі такімі, якімі яны атрымліваюцца, ці гэта параза ці дасягненне.

Якую параду вы звычайна даеце мастакам-пачаткоўцам?

Асваенне акварэльнай тэхнікі, як і любая іншая справа, патрабуе працы, ўпартасці, прыктыкі ды, самае галоўнае, цярплівасці. Запасіцеся цярплівасцю ды ацаніце рэчы новым позіркам мастака..Але спярша вам трэба пачаць з малага ды ісці ад простага да складанага. Спробы адразу намаляваць кветку ці тукана, без адпрацоўкі тэхнікі пэндзля, як правіла, вядуць да расчаравання: спачатку трэба авалодаць базавымі навыкамі і толькі пасля пераходзіць да формы ды структуры.

Мая галоўная парада такая: стаўце перад сабою складаныя задачы ды што ёсць моцы спрабуйце іх вырашыць. Любымі спосабамі. Успрымайце кожны крок творчага працэсу — ды нават не вельмі удалыя спробы — як магчымасць далейшага росту.

Спачатку трэба авалодаць базавымі навыкамі і толькі пасля пераходзіць да формы ды структуры.

Я заўсёды стараюся давяраць сваёй інтуіцыі

Як, на ваш погляд, чалавек можа адкрыць у сабе творчы патэнцыял?

Я думаю, трэба шукаць натхненне ў іншых занятках, не звязаных з вашай прафесійнай дзейнасцю, напрыклад, у фатаграфіі ці ў кулінарыі.

Апроч таго, трэба ўвесь час практыкавацца. Падчас сваіх падарожжаў я раблю фатаздымкі будынкаў, тэкстур ды колеравых гам, якія мне спадабаліся. І пасля выкарыстоўваю гэтыя ідэі ў сваім жывапісу.

Чым больш вы практыкуецеся, тым больш адкрываеце новага ў гэтым творчым занятку.

У чым вы бачыце перавагу малявання рукамі перад камп’ютэрным мастацтвам (digital art)?

Я лічу, што ўсё добра на сваім месцы: традыцыйнае/аналагавае маляванне ды лічбавае мастацтва. Выбар залежыць ад кліента ды рынку. Але асабіста мне падабаюцца традыцыйныя тэкстуры і маляванне рукой. Гэтая тэхніка ўспрымаецца як больш “грубая”, у ёй больш гульні ды спантаннасці. Аднак для некаторых кліентаў падыходзіць лічбавае мастацтва.

— Як у дызайне захаваць баланс паміж пажаданнямі кліентаў ды сваім творчым “Я”?

Я заўсёды стараюся давяраць сваёй інтуіцыі, і калі мне здаецца, што пажаданні чалавека разыходзяцца з маім мастацкім стылем ды інтарэсамі, звычайна я адмаўляюся ад гэтай працы.

А ўжо з працэсе супрацоўніцтва мы з кліентамі падтрымліваем пастаянны дыялог, я стараюся заручыцца даверам майго кліента, тлумачу свае дызайнерскія і мастацкія рашэнні. У канцы звычыйна яны лёгка прымаюць той вынік працы, які я прапаноўваю.

Мне падабаюцца складаныя задачы

Як і чаму вы пачалі вучыць іншых людзей таму, чым займаецеся?

Я пачала выкладаць зусім выпадкова. Шмат гадоў таму адзін з маіх кліентаў спытаў мяне, ці змагу я навучыць яго каліграфіі. Дагэтуль мне не выпадала выкладаць каліграфію, і я сама была ледзь знаёма з ёй. Я пагадзілася, таму што мне падабаюцца складаныя задачы. Астатняе цяпер ужо складае гісторыю. Але мне падабаецца выкладаць!

Што вы плануеце ў сваёй творчай дзейнасці?

Я хочу напісаць яшчэ некалькі кніг ды пачаць выкладаць анлайн. Мяне вельмі натхняюць гэтыя планы!

— Што яшчэ вас натхняе ў жыцці ды ў творчасці?

Самае вялікае натхненне даюць мне падарожжы. Новыя гарады, новыя хваляванні. Яны ўплываюць на тое, як я малюю, на маю працу дызайнерам ды на мой лад жыцця.

(с) ALOVAK

Leave a Reply