ALOVAK працягвае шукаць незвычайныя і стылёвыя варыянты дэкору да Вялікадня. У мінулыя гады мы рабілі сваімі рукамі велікодны кошык з бляшанкі і моху, сёлета працягваем эксперыментаваць з прыроднымі матэрыяламі. Мы зноў схадзілі ў лес за мохам і дэкаравалі ім яйкі. Глядзіце, што ў нас атрымалася.
Для стварэння гэтай кампазіцыі спатрэбілася 4 пустых яек: адно мы абклеілі мохам, у іншыя – ўставілі мох і пасадзілі сланечнік.
Для таго каб абклеіць мохам яйка вам спатрэбіцца клей-пісталет, чысты мох, падзелены на “пасмачкі” і паўгадзіны працы. Як зрабіць іншыя – і тлумачыць не трэба, настолькі ўсё проста. Паспрабуйце пасадзіць у некалькі яек розныя віды мікразеляніны – гэта дакладна будзе выглядаць эфектна.
Арганічна дапаўняе гэтую прыродную кампазіцыю талерачка з адбіткам лопуха ад керамісткі Волі Жарнасек.
Мінулагодні кошык спатрэбіўся, каб пакласці ў іх крашанкі – кантрасных малінавага, ружовага і чырвонага адценняў.
Яшчэ ідэя для дэкору – керамічны кубачак замест вазачкі. У нас – з каменнай масы ад керамісткі Таццяны Рудзені. А ў кубачку, акрамя галінак вярбы – вы не паверыце – часнык, які мы за некалькі дзён да Вялікадня прарасцілі.
Яшчэ колькі дэталяў.
(с) ALOVAK