Пра тое, як дамагчыся такога прыгожага смарагдава-зялёнага колеру яек без хімічных фарбавальнікаў, мы даведаліся чыста выпадкова. Немагчыма маўчаць – таму расказваем, як гэта выйшла.
І гэта праўда, проста цуд. Гэтыя яйкі спярша былі афарбаваныя моцным растворам каркадэ, пасля чаго яны сталі ненасычанага фіялетавага колеру.
Важная заўвага: афарбоўвалі такім чынам мы толькі перапёлчыны яйкі.
Побач у рондалі запарвалася традыцыйнае цыбульнае шалупінне – дадалі пару лыжак ягонага адвара ў настой каркадэ (не вымаючы яек). Патрымалі паўгадзіны ….. і аказалася, чырвона-карычневы + фіялетавы = насычаны цёмна-зялёны!
Пацёртасці зробленыя наўмысна – мы пацерлі губкай толькі вынятыя з рондаля яйкі.
Такія прыгожыя велікодныя яечкі будуць прыгожа глядзецца ў гняздзечку з бярозавых галінак, якое лёгка можна вырабіць самастойна. Гняздзечка змясціце ў керамічную міску белага або крэмавага колеру.
Выдатна дапоўняць любы велікодны дэкор галінкі з маладымі вясновымі лісточкамі – і гэты не выключэнне.
З надыходзячым светлым святам Вялікадня вас!
(c) ALOVAK