Веснавыя маркеты распачынаюць сезон ужо на гэтых выходных! Каб вы маглі распланаваць свой час і паспець набыць падарункі ад беларускіх майстроў, захоўвайце сабе афішу маркетаў на сакавік. У артыкуле афішы маркетаў не толькі ў Мінску, але і ў Гродна, Брэсце, Гомелі, Магілёве і нават Наваполацку – і гэта вельмі радуе!
Набывайце падарункі блізкім у нашых таленавітых майстроў, падтрымлівайце сваіх, бо ручная работа – гэта заўжды з душой. Да сустрэчы на маркетах!
Фота на вокладцы: @olyaloras для @craftmall_by
Рэчы ручной работы вы можаце набыць у любы дзень у афлайн-крамах з вырабамі ад беларускіх майстроў – вялікая падборка такіх ёсць на нашым сайце.
Веснавы міні-маркет у прасторы “ВОЗДУХ” у Гомелі (Савецкая, 1)
Маркет “Веснавы падарунак” ад “Шчырай майстэрні” ў Магілёве (Гагарына, 79)
“Вэлкам-маркет” у прасторы “Кансерва” ў Брэсце (Куйбышава, 33)
Вясенні маркет у Indy PUB у Наваполацку (Калініна, 2А)
Дабрачынны вясновы кірмаш у падтрымку Веранікі Хылкоўскай у ГЦ “Магніт” у Мінску (Шаранговіча, 25)
Вясновы варушняк у шоуруме Acanos у Вільні (Šeimyniškių, 14)
Выстава-кірмаш майстроў-рамеснікаў у Рэчыцы (Рыгора Шырмы, 30)
“Гарошак-маркет” у гандлёвых цэнтрах Мінска (Момо, Галерэя Мінск, Скала, Экспабел)
Маркет беларускіх майстроў з эмацыйнай назвай “Ах, жанчыны!” пройдзе ў Варшаве (Nowy Świat, 27а)
“Чароўны млын” у Белэкспа ў Мінску (Пераможцаў, 14)
Арт-маркет у галерэі Rooms у Мінску (Чырвонаармейская, 28)
Craftmall y Flame Place у Мінску (Машэрава, 9/8)
Кірмаш “Луі” ў Дана Моле (Мсціслаўца, 11)
Кірмаш аўтарскіх вырабаў “Дока” ў Гомелі (Савецкая, 60)
Кірмаш рамеснікаў Old City ў Горадні (Дубко, 17)
Вялікі модны маркет у ГЦ Palazzo (Ціміразева, 74а)
OPEN ШАФА ў прасторы М11 у Мінску (Машэрава, 11)
Сапраўдны маркет у прасторы Willing (Леніна, 50)
Кірмаш майстроў Craft Fair у Мінску (Arena City, Diamond City)
Кірмаш майстроў у ГЦ “Трыа” ў Віцебску (Будаўнікоў, 15г)
(с) ALOVAK