ALOVAKMAG яднае творчых людзей і аматараў ручной работы. Сёння мы пакажам крутыя рэчы ад беларускіх крафтавых брэндаў, якія прыйдуцца даспадобы найперш моладзі: і студэнтам, і старэйшым школьнікам, і маладым людзям, якія глядзяць на свет па-новаму. Для падрыхтоўкі гэтае падборкі мы вырашылі спытаць у маладых людзей, на якія рэчы ручной работы ім не шкада грошай, – так атрымаўся гэты матэрыял, створаны супольна з праектам @sami.supolka.
САМі – творчая суполка моладзі, чыя асноўная мэта: ствараць сувязь паміж мастацствам і спажывальнікамі мастацтва. Таму на іх старонцы можна знайсці шмат рознага кантэнту пра сучасную беларускую культуру. Таксама яны ладзяць свае студэнцкія падкасты і Ютуб-шоу.
Адзенне
@hurma.style.shop – майстрыца Насця стварае ўтульныя вязаныя рэчы.


@proekt_etika – аўтарка праекта Вольга стварае адметныя рэчы пры дапамозе кастамізацыі і апсайклінгу.


@orange_iguana_ – маладая майстрыца Эмілія, якая вяжа арыгінальныя аксэсуары і яркія кардыганы.


@buji_way – адзіны ў Беларусі брэнд адзення з крапівы.


@prayerxxl – здаецца, гэта цяпер самы модны беларускі брэнд адзення сярод рэпераў.


@taka__zaka – адзенне з вірлавокімі анёламі і выратавальнымі фразачкамі па-беларуску.


@katsuba.clothes – дызайнерскае чорна-белае адзенне з адметнымі аксэсуарамі: маскамі, падцяжкамі для шкарпэтак, сумкамі арыгінальнай формы.


@kultura.brand – культурны код гэтага брэнда складаецца з чатырох словаў-каштоўнасцяў: дабрыня, любоў, праўда, рэальнасць.


@honaradziennie – адзенне з вышыўкай, прынтамі і гонарам.


@ani.minsk – брэнд, які стварае мерч усіх беларусаў.


@stankevisvet – мастачка Святлана Станкевіч вяжа адметныя швэдры.


@gir.shops – вязаныя моладзевыя рэчы: купальнікі, рукавы, топы, швэдры, шоперы, бірулькі-жабкі. камізэлькі, шалікі, міценкі і нават завушніцы!


@zolato.by_vyshivanka – вышытыя кашулі ручной работы сучаснага крою і розных колеравых спалучэнняў.


@lstr_adziennie – якаснае беларускае адзенне і абутак з вышыўкай і прынтамі, якія адгукаюцца беларускаму сэрцу.


@fainy.by – вышыўка з роднымі матывамі на бомберах, байках, сукенках, світшотах.


@left.hand.clothes – льняное адзенне арыгінальнага крою для дзяўчат і хлопцаў.


@nowwon_life – дызайнерская вопратка і аксэсуары Лэйлы Мірзоевай.


@bsmrtna – мастачка Караліна Палякова стварае не толькі плакаты, але і хусткі і світшоты, натхнёныя фасадамі беларускіх будынкаў.


Аксэсуары
@vokladki.by – беларускія заплечнікі і аксэсуары з вясёлымі прынтамі.


@shash_handmade – торбы-гусі, мухаморы і самыя розныя прыродныя ідэі ў шытых і вязаных аксэсуарах ад майстрыцы Таццяны.


@whitecrow_ – торбачкі, заплечнікі, шоперы і футаралы для акуляраў ад бабруйскай майстрыцы Святланы Безман.


@hmarachos.by – аўтарскія прынты на адзенні і аксэсуарах з любоўю і гумарам.


@youwerechild – чахлы для макбукаў, крафтавыя футаралы для драбязы і рукатворныя скетчбукі.


@varvarya.made – экаторбы з вышыўкай.


@tutubelarus – гэта не проста аксэсуар, а файны спадарожнік на асэнсаваных шпацырах у Менску, які прымусіць параскінуць глуздамі і даведацца нешта новае пра родны горад.


Дэкор для дома
@yatabenelizachka – сучасная беларуская кераміка, якую лепіць у сваёй майстэрні керамістка Ліза.


@milky.soup – Міла Смальцэр прыдумвае і стварае забаўную кераміку.


@tetry.glass – шкло і люстэрка, спаянае ўручную, дадае крохкай прыгажосці ў інтэр’ер.


@ceramicmay – творчасць керамісткі Валерыі Мацвеевай – гэта незвычайныя формы і просты змест.


@fromthedoorway – керамічныя вырабы, натхнёныя чалавечым целам.


@clay3.d – цікавыя штукі для пахошчаў, кашпо ды іншыя формы керамікі.


@honeymooon.by – соевыя свечкі ручной работы, якія ствараюць утульную атмасферу.


Упрыгожанні
@kanva_kasciume – дызайнерка Наста стварае непаўторныя завушніцы, натхняючыся беларускім саломапляценнем. А мы натхняемся ёй у інтэрв’ю ALOVAKMAG.


@belka_jewelry – майстрыца Ганна стварае цікавыя ўпрыгожанні з металу, пацерак і камянёў.


@waloshki – бранзалеты і гарлячкі з пацерак, натхнёныя ўзорамі тканых посцілак.


@claymehard – майстрыца Даша стварае ўпрыгожанні з палімернай гліны, пацерак і камянёў.


@arktika__studio – унікальныя брошкі ад сямейнай майстэрні Наталіі і Яўгена.


@rare_reality.inc – у гэтых рэчах максімальна ярка выражаны падлеткавы максімалізм і нонканфармізм.


@blueberry_foresthm – майстэрня лямпавых штук ад Веранікі, якая натхняецца фэнтэзі, прыродай і кампутарнымі гульнямі.


@_pacierka_ – гэта стылёвыя ўпрыгожанні з бісеру паводле беларускіх народных матываў у арнаменце.


@warumono_art – гэта адметныя кулоны і завушніцы, а таксама брошкі і заколкі для валасоў.


@nasta_dodo – мастачка Наста з Гомеля стварае простыя, але тым не менш вельмі чапляльныя ўпрыгожанні.


@belaruskicry – упрыгожанні, якія хочуць амаль усе беларускі і беларусы, стварае Саша Куркова, з якой у нас было вельмі шчырае інтэрв’ю.

