Спусціць на ваду купальскі вянок або адчуць халадок на скуры ад стуку капытоў Дзікага Палявання? Сустрэць прывіда Чорнай Панны сярод цёмных калідораў Нясвіжскага замка або паслухаць ля вогнішча гісторыю пра Машэку? У беларускай міфалогіі існуе не меней загадак і таямніц. І ў іх так шмат магіі і натхнення!
Ілюстратаркі Лізвета Ганчарова, Кацярына Шарамецьева і Ірына Дражына сёлета правялі мастацкі чэлэндж #belarusmif, а мы зараз пакажам, што ў іх атрымалася.
Цягам двух тыдняў мастачкі дзяліліся крыніцамі натхнення, сваімі мудбордамі, навыкамі малявання на iPad ды іншымі лайфхакамі digital-ілюстрацыі, у выніку чаго стварылася цёплая суполка творчых людзей, у коле якіх было вельмі ўтульна раскрывацца і маляваць.
Чэлэндж складаўся з пяці тэмаў:
✨ Дзікае паляванне
✨ Магіла льва
✨ Папараць-кветка
✨ Заручальны дуб
✨ Чорная панна Нясвіжа
Ілюстрацыі арганізатарак чэлэнджу
Арганізатаркі чэлэнджу таксама паказалі свае работы на зададзеную тэму:
@ellgone
@katia.sheremetieva
@tayamnica_
Работы ўдзельнікаў мастацкага чэлэнджу #belarusmif
У чэлэнджы паўдзельнічала больш за 30 беларускіх ілюстратараў, а больш за 20 з іх прынялі ўдзел ва ўсіх пяці этапах. Мы адабралі найцікавейшыя работы з чэлэнджу і дзелімся з вамі.
@an_batori
@sasha_kirpichik
@hanna.liashkevitch
@keykeitillustration
@ya.amaranth
@kristinc_km
@dzeja.art
@rainy.me
@alina_hurkova
@_pavetra__
@katrin_bars_art
@eva.neds
@svekla_house
@observer_az19
@cosmic_eyez_art
@_mayri_ecliss
@gaviota_bela
Ілюстрацыя на вокладцы: Юлія Астрэйка
(C) ALOVAK