Skip to content (Press Enter)
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Вялікдзень
Home>

беларускі мастак

Як стварыць волата: гісторыя ілюстратара кнігі “Ледзяны волат”

Надоечы ў выдавецтве “Тэхналогія” выйшла дзіцячая кніга “Ледзяны волат” Сакрыса Тапеліюса ў перакладзе са шведскае мовы Алесі Башарымавай. Ілюстратар кнігі Уладзіслаў …

Дзіцячыя кніжныя ілюстрацыі Эмы Маляўкі

Сёння ў ALOVAK шчырае інтэрв’ю з беларускай ілюстратаркай Эмай Маляўкай, у якім яна падзялілася, як здолела кінуць офісную працу і …

Беларускія міфы: вынікі інстаграм-чэлэнджу ілюстратараў

Спусціць на ваду купальскі вянок або адчуць халадок на скуры ад стуку капытоў Дзікага Палявання? Сустрэць прывіда Чорнай Панны сярод …

alovakmag

Пра творчасць і для творчых людзей
У лес ходзяць не толькі па г У лес ходзяць не толькі па грыбы! Часам адтуль вяртаюцца з новымі ідэямі. Менавіта так, здаецца, і адбываецца з многімі беларускімі майстрамі.

У гэтай падборцы я сабрала работы, натхнёныя лесам. Хтосьці перанёс у сваю творчасць грыбы ці папараць, іншыя — лясных жывёл, а некаторыя паспрабавалі перадаць у вырабах сам настрой лесу. Кераміка, дрэва, жывапіс, тэкстыль, цацкі, вышыўка, упрыгожанні... Усяго 19 работ, і кожная паказвае лес па-свойму. 🌿

Пагартайце падборку і раскажыце, якая работа зачапіла вас найбольш. А можа, вы ведаеце іншых беларускіх майстроў, якіх таксама натхняе лес? Ці самі ствараеце такія работы? Пішыце ў каментары! Буду рада адкрыць для сябе новыя імёны.
Ці варта выкарыстоўваць штучны інтэлект у фатаграфіі ручной работы? У якіх выпадках ШІ сапраўды дапамагае майстру, а калі можа знізіць давер да крафтавага брэнда? Разважаю пра выкарыстанне ШІ ў фатаграфіі вырабаў ручной работы, пра празрыстасць, аўтэнтычнасць і тое, дзе праходзіць мяжа паміж творчым інструментам і падменай рэальнасці.
Мая новая падборка асаблівая. Вырабы ў ёй — не проста цацкі і не проста лялькі ручной работы, а носьбіты беларускіх традыцый, родных вобразаў і культурнай спадчыны.

Я назвала падборку „Лялькі з беларускай душой“ і сабрала ў ёй работы майстроў, якія натхняюцца нашымі каранямі, народным строем і вобразамі, знаёмымі з дзяцінства. Сярод іх ёсць і лаканічныя народныя лялькі, і вытанчаныя аўтарскія работы з парцаляны, керамікі, дрэва, саломы і тэкстылю. Кожная з іх мае свой характар, сваю гісторыю і настрой. А яшчэ — захоўвае маленькі кавалачак беларускай душы, укладзены майстрамі ў працу.

У падборцы сабралася 16 цудоўных лялек. Спадзяюся, вам будзе цікава пазнаёміцца з імі бліжэй 😊

Раскажыце ў каментарыях, якая лялька прыцягнула вашу ўвагу найперш?
Ці цікавіць вас тэма штучна Ці цікавіць вас тэма штучнага інтэлекту гэтак жа, як і мяне? Што будзе з ручной работай у свеце, дзе ШІ ўжо ўмее амаль усё? 

Я вельмі доўга думала пра гэта. Чытала даследаванні, артыкулы, інтэрв’ю, глядзела, як пра гэта разважаюць мастакі, аналітыкі і нават людзі, якія самі ствараюць штучны інтэлект. 

І чым больш я паглыблялася ў тэму, тым мацней адчувала, што ўсё тут не так адназначна, як здаецца спачатку. У гэтай каруселі — толькі частка маіх думак. І, здаецца, мне яшчэ ёсць што сказаць на гэтую тэму. Так што працяг будзе, калі вам гэтая тэма таксама цікавая. Што думаеце пра штучны інтэлект вы? 

P.S. У каруселі фота з маёй апошняй вясновай здымкі для Таццяны @tatian.toys
Ад імправізацыі да канцэпту – гэтая серыя здымкаў была знятая ў два этапы, як паступовы пераход ад спантаннасці да свядомага канструявання.

Першая частка здымкі – больш эмацыйная, спантанная.

Гэта была сапраўдная імправізацыя! Пасля здымкі засталася гародніна і кветкі, і мы з @hannasavanovich даверыліся інтуіцыі, ствараючы гэты нацюрморт. Атрымаўся хуткі і эмацыйны водгук на вясну, калі ўсё вакол пачынае прачынацца, вакол становіцца ўсё больш зеляніны самых розных адценняў, а наперадзе лета.

Другая частка – больш удумлівая і канцэптуальная.

Я прывезла частку кветак, садавіны і гародніны са здымкі дадому і не змагла так проста ўзяць і з’есці ўсё! :) Адчувала патрэбу зняць з імі нешта яшчэ, больш прадуманае. Я пакінула тых жа герояў, але прыбрала ўсё лішняе, спрабуючы намацаць нейкі канцэпт. Так з'явілася вежа з яблыкаў – як сімвал балансу і ўнутранай сілы, якая ёсць у кожным парастку.

У выніку атрымаліся падобныя па сутнасці, але зусім розныя па настроі кадры. І для мяне гэтая гісторыя пра тое, што прыгажосць бывае рознай: часам яна спантанная, а часам ёй трэба крыху формы і ўвагі. 

А што вам цяпер бліжэй: творчы хаос ці ўдумлівы баланс?
Што першае прыходзіць вам у Што першае прыходзіць вам у галаву, калі чуеце слова «Палка»? Нешта пра дзяцінства ці гульні з сабакам? А калі я скажу, што так называецца выстава?
 
Тааак, менавіта "Палкай" назвалі новы выставачны праект галерэя Фарба і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Я наведала яго і гатовая падзяліцца з вамі сваімі  уражаннямі - палка не такая простая, як можа падацца на першы погляд!
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.
 

Loading Comments...