Skip to content (Press Enter)
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
Home>

ілюстратар

29.04.2023

Цырульніцтва і пісьменніцтва ў творчасці Сяргея Календы

ALOVAK любіць пісаць пра незвычайныя спалучэнні розных творчых тэхнік ці нават зусім розных творчых заняткаў у асобе аднаго майстра. Сёння …

30.01.2023

Дзіцячыя кніжныя ілюстрацыі Эмы Маляўкі

Сёння ў ALOVAK шчырае інтэрв’ю з беларускай ілюстратаркай Эмай Маляўкай, у якім яна падзялілася, як здолела кінуць офісную працу і …

02.12.2022

Беларускія міфы: вынікі інстаграм-чэлэнджу ілюстратараў

Спусціць на ваду купальскі вянок або адчуць халадок на скуры ад стуку капытоў Дзікага Палявання? Сустрэць прывіда Чорнай Панны сярод …

alovakmag

Анлайн-часопіс ALOVAK
Сябры, мы так усцешаныя вашай актыўнасцю! Мы не паспелі нават расказаць пра падарункі да #конкурсalovak, а ўжо столькі цудоўных і разнастайных работ удзельнічае ў ім у абедзвюх намінацыях! Нагадваем, што работы прымаюцца да 15 чэрвеня ўключна – паспейце паўдзельнічаць і вы (умовы ў замацаваным допісе).

А мы сёння пачынаем расказваь пра падарункі у конкурсе ад нас і нашых сяброў-партнёраў. Глядзіце, колькі ўсяго!

🎁 Сярод УСІХ удзельнікаў конкурса мы абяром таго, з кім зробім крутое інтэрв’ю для нашага сайта і допіс у нашым профілі ў інстаграме. 

Падарункі ў намінацыі “Натхнёныя дзяцінствам” #натхнёныя_дзяцінствам:

🎁 Ад мастачкі і дызайнеркі @taka__zaka:
Утульная байка з аўтарскім прынтом з анёлкам, які трымае кавалачак неба, і такой роднай цытатай Уладзіміра Караткевіча. Байка будзе пашытая індывідуальна на памер пераможцы!

🎁 Ад этна-крамы @ragna.by:
Кніга “Смак беларускай кухні” – сакавітае выданне рэцэптаў традыцыйнай кухні беларусаў ад шэф-кухара Алены Мікульчык і фатографа Андрэя Шчукіна. Кожная страва і напой суправаджаюцца маляўнічай фатаграфіяй, складам прадуктаў і працэсам прыгатавання, а таксама займальным экскурсам у гісторыю.

🎁 Ад керамісткі @veronika.stakhno:
Кубак са сподачкам з ручным роспісам. Зайчыкі Веранікі – гэта тонкая работа, навеяная дзіцячымі казкамі. Піць улюбленыя напоі з ласункамі, а на дне сустракацца з зайчыкамі – чыстае задавальненне!

🎁 Ад рамесніцы @stamp.iki:
Набор штампаў ручной работы, якія можна выкарыстоўваць для стварэння прынтоў на адзенні і тэкстылі, на паперы, палатне ды іншых матэрыялах. А таксама падчас выпечкі і ў гульнях з дзецьмі.

Усё гэта мы запакуем і ўручым у Мінску пераможцы, якога ці якую шляхам галасавання абярэце ВЫ! 

🔥 І гэта яшчэ не ўсё! 🔥
У суботу мы раскажам, які прыз атрымае пераможца ў намінацыі #дзяцінства_і_натхненне – не прапусціце!!!

Мы прыслухаліся да вашых пажаданняў і абралі прызы, якія выклікаюць у нас дзіцячы піск і радасці поўныя штаны – як у дзяцінстве! А вам як нашы падарункі?
Ці задумваецеся вы пра пенс Ці задумваецеся вы пра пенсію ўжо цяпер?
Ці ведаеце, як аплачваюць унёскі ў Фонд сацыяльнай аховы насельніцтва (ФСАН) рамеснікі? А тыя, хто перайшоў на падатак на прафдаход (самазанятыя)?
Ці праўда, што самазанятым трэба цяпер мець даход амаль 3 000 рублёў на месяц, каб атрымаць потым пенсію?

Юрыстка @alena__fedo падрыхтавала для нас новы, вельмі падрабязны і зразумелы артыкул пра страхавыя ўнёскі ў ФСАН для рамеснікаў і самазанятых. Спасылка будзе ў нашым профілі.

Мы вылучылі асноўныя думкі з новага артыкула – гартайце слайды і дзяліцеся гэтым допісам з калегамі.

Нам будзе вельмі цікава даведацца, як  ўплывае такая акалічнасць, як будучая пенсія, на ваш творчы бізнэс. Хто з вас як рамеснік дабраахвотна плаціў (ці працягвае плаціць) унёскі ў ФСАН? Ці будзеце вы імкнуцца да большых заробкаў дзеля таго, каб большы перыяд стажу быў залічаны для будучай пенсіі?  Дзяліцеся ў каментарах! 

Ну і таксама задавайце пытанні на юрыдычную тэматыку, калі яны яшчэ ў вас застаюцца, будзем рыхтаваць новыя матэрыялы.
Новы творчы конкурс ад ALOVAK! Новы творчы конкурс ад ALOVAK! 
На гэты раз тэма ўсеахопная – ДЗЕЦІ І ДЗЯЦІНСТВА! З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей мы абвяшчаем конкурс вырабаў і творчых работ на тэму, якая блізкая кожнай і кожнаму з нас. Каманда @alovakmag адбярэ работы, якія пройдуць у фінал, а пераможцаў вызначыце ВЫ! 

☀️ На гэты раз у конкурсе будзе 2 намінацыі:
1. Дзяцінства і натхненне – для творчых дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў, якія ствараюць свае вырабы і творчыя работы пра свой дзіцячы свет.
2. Натхнёныя дзяцінствам – для майстроў, мастакоў, дызайнераў і творчых людзей, якія выраслі, але чэрпаюць натхненне ў дзіцячай тэматыцы.

☀️ Якія работы прымаюцца на конкурс?
Творчыя работы, створаныя ў самых розных тэхніках рамесніцтва і візуальнага мастацтва.

☀️ Як прыняць удзел у конкурсе?
✔️ Стварыць творчую работу на тэматыку конкурсу.

✔️  Да 23:59 15 чэрвеня апублікаваць яе фота ў Instagram і падпісаць у залежнасці ад намінацыі, у якой хочаце прыняць удзел:

•  “работа на #конкурсalovak у намінацыі #натхнёныя_дзяцінствам ад @alovakmag” 

ці

•  “работа на #конкурсalovak у намінацыі #дзяцінства_і_натхненне ад @alovakmag” + пазначыць у допісе імя і ўзрост дзіцяці (!).

*Можна публікаваць раней створаныя работы, але важна, каб дата публікацыі была пасля абвяшчэння конкурсу.
**Можна публікаваць відэа работы, але тады нам у прыват трэба выслаць яе фота.
***Калі ў вас закрыты акаўнт, трэба дадаткова даслаць нам у прыват фота  работы і скрын публікацыі з подпісам.

☀️ Як будуць абраныя пераможцы?
Пераможцаў будзе 3!
Пераможца, які атрымае галоўны падарунак, будзе абраны сярод усіх удзельнікаў конкурсу рэдакцыяй ALOVAK. 
Пераможцы ў 2 намінацыях будуць вызначаныя шляхам галасавання сярод фіналістаў, якіх абярэ рэдакцыя ALOVAK.

☀️ Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?
Удзельнічаць могуць майстры з любой краіны свету. 

☀️ А падарункі?
Пераможца конкурсу атрымае супер-прыз – інтэрв'ю з майстрам ў часопісе "Аловак".
Крутыя прызы для пераможцаў у абедзвюх намінацыях можна будзе забраць у Мінску.

👉 Больш падрабязныя Правілы – на нашым сайце, спасылка будзе ў Профілі.

Удзельнічайце і дзяліцеся гэтым допісам з сябрамі! З нецярпеннем чакаем вашых работ і зычым поспеху і натхнення!
Калі шчыра, майстры ў сваёй Калі шчыра, майстры ў сваёй творчасці сутыкаюцца не толькі з захопленымі і задаволенымі водгукамі пакупнікоў. Часам гэта фразы, якія моцна раняць і трыгераць. Часам нават мову адымае – і ты не ведаеш, што адказаць, як рэагаваць. 

Давайце тут падзелімся, якія фразы пакупнікоў выбівалі вас з каляіны. Абясцэньвалі вашу працу, дэматывавалі, смяшылі ці раз'юшвалі. А калі вы знаходзілі, што ім на гэта адказаць – дзяліцеся досведам!

#гутаркаalovak #беларускіямайстры 

Фота @olyaloras з кірмашу @craftmall_by (у кадры @ve_ceramics).
Сёння ALOVAK абвяшчае Дзень фл Сёння ALOVAK абвяшчае Дзень фларыста – гэта месца для ўзаема- і самарэкламы. Адзначайце ў каментах старонкі вашых ўлюбёных кветкавых майстроў і майстрыц, якія займаюцца стварэннем кампазіцый з жывых кветах і сухакветаў. А можаце і дадаць пару словаў – майстру будзе прыемна.

А распачнём мы:

@veronika.flowers.by – свежая ідэя для дэкору з бэзу
@mironchiktoma – верасовы букет для нявесты
@olga_gaydukevich – букет ад стваральніцы школы фларыстыкі @rozaazora_school
@green_flowers.by – кветкавая кампазіцыя ў драўлянай аснове
@katariosflowers – вясенні букет ад уладальніцы кветкавай фермы
@vgosti.by – кошык з цюльпанамі
@_flower_stories_ – арыгінальны летні букет
@lora__bela – дзьмухаўцовая кампазіцыя
@freesia_kat – вытанчаны букет з лілеяў
@fitsnerina – фларыстычны дэкор для вяселля

‼️ Не саромцеся рэкламаваць сябе, калі вы фларыст ці фларыстка! Тут самае месца і час заявіць пра сябе!

Давайце збяром у адным допісе максімальную колькасць кветкавых феяў і чараўнікоў. І не забудзьцеся дадаць гэты допіс у захаваныя, каб потым ведаць, дзе шукаць букет 👌

#alovakmag #самарэклама #зробленаўбеларусі #фларыст #беларускіямайстры #фларыстыка #фларыстбеларусь #кветкі #flowers #дзеньмайстра
Вось-вось празвініць апошні званок, але перад гэтым вучні атрымаюць адзнакі за год і спісы літаратуры на лета😅 

Падборка кніг пра лета і вакацыі ад @alovakmag, створаная супольна з блогам @kniznyja_razmovy, адрозніваецца ад традыцыйных школьных спісаў: гэтыя кнігі могуць стаць файнай летняй прыгодай альбо – утульнай чытанкай на выпадак, калі раптам сапсуецца надвор’е і давядзецца колькі дзён пасядзець дома.

На сайце alovakmag.by (спасылка ў шапцы профілю) шукайце поўны агляд кніг з ілюстрацыямі і ўзроставымі рэкамендацыямі (але яны вельмі прыблізныя). Некаторыя кнігі можна чытаць самастойна дзіцяці 6-8 гадоў, а з бацькамі і ў 3-4 гады. Усе дзеці розныя, і ніхто не ведае вашага юнага чытача лепей за вас 😉

Захоўвайце наш альтэрнатыўны спіс найцікавейшых кніг пра лета і вакацыі, дзяліцеся з сябрамі, падсоўвайце дзецям і пішыце ў каментарах, што б яшчэ дадалі ў гэтую падборку😍
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.
 

Loading Comments...