Ілюструем беларускія прымаўкі разам з мастакамі

Калісьці  даўно мы публікавалі PDF-часопіс, выбіралі прымаўку нумара і прапаноўвалі яе намаляваць розным ілюстратарам. І стала так крыўдна, што гэтую прыгажосць не бачылі нашы новыя сябры – а з тых часоў аўдыторыя Алоўка стала ўтрая большай! 

Прымаўкі, праілюстраваныя Ірынай Бельскай:

Прымаўкі, праілюстраваныя Янай Мелько:

З гэтай традыцыі нарадзілася ідэя зладзіць варушняк – заклікаць мастакоў і ілюстратараў праілюстраваць самыя смачныя беларускія прымаўкі.

Глядзіце, што ў нас атрымалася!

Работы ілюстратаркі Яны @ya.dovnar:

Ілюстрацыя мастачкі Надзеі @leanovich:

Серыя ілюстрацый ад мастачкі Святланы @art_svitter:

Прыгожыя ілюстрацыі ад мастачкі з нікам @pryhozhae:

Ілюстрацыі ў тэхніцы выцінанкі ад Лізаветы Чырвонцавай @lizavetachervon:

Паштоўкі з прымаўкамі ад мастачкі @natalia_artforest_21:

Прымаўка ад @kiselmarusel_art:

Калаж на прамаўку ад мастачкі @nastiastrezh:

Прымаўка ад творчай @stasha_plavinskaya:

Прымаўка ад ілюстратаркі Таццяны Багданавай @ta_bahdanava:

Ілюстрацыя ад мастачкі @katio.by:

Вышыўка на адзенні ад @smiles_maze:

Вязанае ўвасабленне прымаўкі ад майстрыхі @southpaw.crochet:

Ілюстрацыі ад мастачкі Людмілы Баглей @liudmilabaglei:

Прымаўка, праілюстраваная @soulart.lana:

Ілюстрацыя ад мастачкі Алы Маліноўскай @malinouskaja_art:

Прымаўка, праілюстраваная @l_singatulina

Ілюстрацыя, выкананая пры дапамозе штучнага інтэлекту, ад @niama_natchniennia_:

Ілюстрацыя, выкананая пры дапамозе штучнага інтэлекту, ад вэб-дызайнеркі @spirydon.a:

Серыя прымавак, праілюстраваных пры дапамозе AI, ад стваральніцы лялек ручной работы Кацярыны @by_red_kat:

Беларускія прыказкі і прымаўкі

У выніку, дзякуючы варушняку ад ALOVAK, былі праілюстраваныя сапраўдныя залацінкі беларускага фальклору – амаль 50 прымавак і прыказак! Сапраўдны скарб:

  • Бог не цяля, бачыць круцяля
  • Адзенецца як пава, але дурная слава
  • Не памогуць і чары, як каму хто не да пары
  • Дзе нянек многа, там дзіця бязнога
  • Скончыў работу, гуляй у ахвоту
  • Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы
  • Не плюй у крыніцу – прыйдзеш па вадзіцу
  • Як трывога – тады да бога
  • Не мела баба клопату – купіла парася
  • Загляне сонца і ў наша ваконца
  • Садзі сады і ў маладосці, і ў старасці
  • Кожны чалавек – гэта цэлы свет
  • Хавайся ў бульбу!
  • Горды ды ўпарты – нікуды не варты
  • Вялікага дуба з малым карэннем не бывае
  • Дай кароўцы бурачка – дасць кароўка малачка
  • Дурная галава нагам спакою не дае
  • Бачыць вока, ды ляжыць высока
  • Баязліваму страх у вочы лезе
  • Галава з лубку, а розуму з бубку
  • Стары вол баразны не псуе
  • П’янаму і козы ў золаце
  • Людзей слухай, а свой розум май
  • Як няма, то і дарма
  • Абое рабое
  • Каня куюць, і жаба нагу падстаўляе
  • У чужых руках пірог вялікі
  • Розум – найлепшае багацце
  • Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца
  • Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце
  • Па гнязду відаць, якая птушка
  • Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа
  • Хоць без хлеба пасяджу, абы на мілага пагляджу
  • Хоць у адной лёлі, абы па любові
  • Як зяць у хату – цешча за яешню
  • Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусты
  • Ногі для дарогі
  • Свая хатка як родная матка
  • Чалавек ёсць хлеб траякі: белы, чорны і ніякі
  • Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра
  • Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў
  • Любіш паганяць – любі і каня гадаваць
  • цяжка ўздыханне, далёка каханне
  • Не будзь ласы на чужыя каўбасы
  • Год снежнем канчаецца, зіма пачынаецца

(с) ALOVAK

Leave a Reply