Брошка цяпер – гэта сучасны аксэсуар, які дазваляе надаць вобразу разынку і ненавязліва падкрэсліць індывідуальныя адметнасці сваёй гаспадыні. Прычым цяпер брошкі носяць не толькі на блузках ці каўнерыках, але нават на торбах і абутку! Іх можна насіць па некалькі адразу, камбінуючы разам, як шармы Пандоры. А яшчэ брошка – гэта ўніверсальная ідэя для падарунка, бо не патрабуе адмысловых ведаў пра будучую гаспадыню (ці гаспадара), але мае агромністы дыяпазон вобразнасці, які дазваляе выразіць розныя пачуцці і думкі. Істотна і тое, што кошт брошак пачынаецца ад 10 і сягае да 100 рублёў, таму кожны можа абраць сабе варыянт па бюджэту.
Беларускія майстры робяць брошкі з самых розных матэрыялаў: з дрэва, металу, палімернай гліны, скуры, фетру, бісеру, керамікі, пёрак і стыклярусу. А часам глядзіш на брошку – і цяжка зразумець, з чаго яна створаная. Адным чынам, мы вырашылі зрабіць падборку найцікавейшых брошак, якія робяць беларускія дызайнеры (а часцей – дызайнеркі). Але калі мы некага прамінулі, дадавайце сваіх улюбёных майстроў у каментарах!
Падборка: @alovakmag
@coven_art
Брошы Александрыі Лапуцкай цяжка адрозніць ад сапраўдных кветак і ягад, яны натхнёныя ілюстрацыямі батанічных даведнікаў і самой прыродай.
@divno.by
Гэты брэнд ужо 10 гадоў робіць упрыгажэнні з жывых раслінаў і эпаксіднай смалы.
@krasivodoma
Гэтыя брошкі з дрэва прыдумляе, распільвае і распісвае Ірына Бельская. Пра Ірыну і яе майстэрню можна пачытаць у ALOVAK.
@skydr
Такія брошкі з дрэва і керамікі распісвае Алена Нагорная.
@mila_ignatik
Міла Ігнацік ужо 10 гадоў стварае ўпрыгажэнні з японскай гліны Deco і дае майстар-класы па лепцы навічкам.
@marusia_simakova
Маруся Сімакова плавіць і выдзьмувае шкло, а з яго атрымліваюцца проста дзівосныя цуды!
@kahanovskaya.i
Ірына Каханоўская вышывае брошкі бісерам і робіць майкі з прынтамі сваіх брошак.
@sashaborscheva
Саша Баршчова стварае цветкавыя брошкі і люстэркі з дрэва. Пра яе ў нас на сайце ёсць цэлая творчая гісторыя.
@okpodolins
Гэта сямейны брэнд Алега і Каці Падоліных, якія ўжо 10 гадоў ствараюць пяшчотныя ўпрыгожанні з цяплом ручнога роспісу.
@rj_minsk
Майстар гэтага брэнда робіць упрыгожанні з палімернай гліны і партрэтныя брошкі – копіі сваіх гаспадынь.
@palujan.arts
Упрыгажэнні брэнда элегантныя і арыгінальныя, а кожны пост з аздобамі суправаджаецца афірмацыямі, якія майстар укладвае ў тую ці іншую брошку.
@stassy_inspiration
Анастасія Псеўкіна робіць араматычныя брошкі з дрэва і фетру, а яшчэ праводзіць майстар-класы па роспісу брошак акрылавымі фарбамі.
@tri_ses_tri
Тры сястры робяць упрыгожанні са шкла і ланцужкоў Swarovski.
@andistore_by
Гэта сямейная майстэрня ўпрыгожанняў, якія можна набыць з наяўнага асартыменту.
@karpilova
Брошкі гэтага брэнда падобныя на працы Пікаса – толькі ў індустрыі ўпрыгажэнняў. А ўсё таму, што іх стварае мастацтвазнаўца!
@aquarium.art
Брошкі гэтага брэнда з дрэва і ювелірнай смалы можна сустрэць на маркетах і выставах хэндмэйду.
@papa_tiff_on
Вітражныя брошкі ў тэхніцы тыфані з веткавымі матывамі і адсылкамі да сусветна вядомых твораў мастацтва.
@alenkizy
А ў гэтай майстэрні ствараюцца цікавыя брошкі: лясныя жыхары з кветкамі, пялёсткамі і зёлкамі.
@fancy_clover
Жывыя ўпрыгажэнні з яшчаркамі ды іншымі істотамі робіць дызайнерка Кацярына Фацеева.
@konichak
Сярод майстроў, якія ствараюць брошкі, крытычна мала мужчын. Тым цікавей знаходзіць цікавыя работы, створаныя мужчынскай рукой. Пагатоў, пра творчую сям’ю Змітра Васілеўскага мы пісалі ў асобным матэрыяле.
@black.cat.arts
Такія брошкі з аўтарскім роспісам стварае мастачка Таццяна Бань.
@muhomori_ka
Буслоў і цудоўныя раслінавыя брошкі гэтая дызайнерка стварае з тэкстылю.
@tach_st
Дызайнерка Таццяна Саковіч рэдка робіць такіх прыгожых экзатычных птушак, таму яны разлятаюцца, як гарачыя піражкі.
@lubimoe_remeslo
Дызайнерка Насця робіць упрыгожанні з засушаных раслін і эпаксіднай смалы, а назвай брэнда падкрэслівае, што гэта яе ўлюбёнае рамяство.
@businka_nastysha
Мастар Анастасія робіць брошкі ў бісеру на самыя розныя тэмы.
@chudibeads
Дызайнерка Аня з Мінска раней рабіла брошкі з бісеру і паетак, але зусім нядаўна перайшла на кераміку, і ў яе гэта цудоўна атрымаліваецца!
@bugs_bunny_xxl
Дызайнерка Таня робіць брошкі з кветкамі і адпраўляе іх па ўсім свеце.
@marysjalos
Марыся Лось робіць фірмовыя брошкі, вышываныя па ільну баваўнянымі ніткамі, бісерам, паеткамі. Пра яе мы ўжо пісалі ў рубрыцы “Творчыя людзі”.
@maqado
Аўтарская кераміка ў выглядзе брошак тут мае адметны нацыянальны каларыт.
@moorbowtie
Цяпер ўпрыгажэнні ствараюцца беларусамі і беларускамі па ўсім свеце. Гэтыя – у Партугаліі.
@yudo_katsiaryna
Кацярына Юдо стварае мілыя брошкі з керамікі.
@los.les
Упрыгажэнні з дрэву ад беларускага майстра, які жыве на хутары і натхняецца беларускай прыродай.
@oriori_store
Гэтыя ўпрыгажэнні са шкла і металу стварае прафесійная вітражыстка.
@heta_znak
Тут брошкі называюцца значкамі, бо брэнд кажа сам за сябе.
@woodbag.s
Арыгінальныя вышытыя драўляныя брошкі ад брэнда драўляных сумак.
@strekoza_brend
Вышытыя брошкі бісерам, паеткамі, пёркамі ды пухнатым футрам могуць упрыгожыць любы строй.
@nadya_kozhukh
Насця Кожух робіць вельмі пяшчотныя вясельныя ўпрыгожанні з палімернай гліны.
@margo_gorkovenko
Брошкі Марго Гаркавенка робіць з цудоўнай зефірнай гліны.
@karunki
Майстрыха Валянціна стварае карункавыя ўпрыгажэнні, натхняючыся мохам і лішайнікам.
@yuli.trefoil
Юлія – знаўца гісторыі і стваральніца брошак па розных гістарычных эпохах і творах мастацтва.
@pasha.molotkov
Цікавыя брошкі ў выглядзе розных кузурак: мурашак, жукоў, стракоз ды іншых насякомых.
@katya_novikovskaya
Цікавыя брошкі ў аўтарскай тэхніцы Каці Навікоўскай.
@mmkut_miensk
Завершым падборку брошкай ад крамы сувеніраў, бо як жа мы можам абмінуць сімвал беларускай мовы!
P.S. Нашы падпісчыкі дасылаюць нам спасылкі на брошкі, якія вартыя быць уключанымі ў падборку – дзелімся і мы з вамі!
@brass_moon_accessories
Вераніка робіць брошкі з самых розных матэрыялаў, для падборкі мы абралі гэтых мілых “чалавекаў-матылькоў” з буку і латуні.
@studio_vecher
Сямейная майстэрня Юлі і Косці робіць цікавыя брошкі з дрэва і смалы. Нам спадабаўся слонік:
@ursatextilestudio
Багдана Куталоўская мае мастацкую адукацыю і стварае тканыя і вышываныя прыгажосці, напрыклад, такую брошку:
@bioevgenika
Біёлагі, якія ператвараюць расліны з усяго свету ў вечнаквітнеючыя ўпрыгожванні:
@volya_handmade
@skylark.by
Брошка Magnum Chaos нарадзілася з творчага беспадарадку сваёй аўтаркі.
@elena_nerpina
Майстрыца Алена Нерпіна вяжа і шые цацкі, а таксама стварае адметныя брошкі.
@svibovich.s_art
Святлана Свібовіч з Брэста стварае дзіўныя мастацкія сусветы і вось такія дзівосныя брошкі!
(с) ALOVAK