Віртуальны адвент падарункаў ад беларускіх майстроў (11-20 снежня)

З першага дня зімы мы пачалі адлік да новага 2023 года. Штодзень на працягу снежня ў інстаграм-гісторыях мы дзелімся ідэямі для падарункаў у фармаце анлайн-адвента. Мы запусцілі гэты праект, каб падтрымаць нашых майстроў і даказаць сабе, а потым і вам, што літаральна ўсе падарункі на Каляды і Новы год можна набыць у таленавітых беларусаў.

Як узнікла ідэя анлайн-адвента?

Гэтая ідэя прыйшла да нас з кніжкі! Нам пашэнціла, што да нашай каманды далучылася новая сяброўка Алеся – і адразу прынесла з сабой свежыя ідэі!

Аднойчы мне ў рукі трапіла незвычайная кніжка Анастасіі Валхоўскай “Чарнічны мішка”. Яна мяне ўразіла не столькі прыгожымі малюнкамі, колькі зместам: гэта кніжка-каляндар пра маленькае чараўніцтва ў кожным звычайным дні. Такі падыход наштурхнуў мяне на думку: а што, калі зрабіць падборку #ідэіпадарункаў у фармаце віртуальнага адвент-каляндара і прыдумляць кожнаму яго дню незвычайную назву?

Алеся Акуленка

Штодзень у снежні мы выбіраем назву дня і публікуем у інста-гісторыях падборку работ на прыдуманую тэму. Першая частка віртуальнага адвенту за 1-10 снежня ўжо сабраная ў адным месцы – і вы можаце зірнуць, што б такога асаблівага набыць сваім блізкім у падарунак.

Кожныя 10 дзён у інста-допісе мы публікуем найлепшыя вырабы дня паводле статыстыкі рэакцый падпісчыкаў. Тэмы дня мы анансуем загадзя, каб кожны майстар мог адзначыць @alovakmag пад сваімі вырабамі на адпаведную тэматыку і трапіць у падборку.

Віртуальны адвент-каляндар падарункаў ад беларускіх майстроў за 1-10 снежня

11 снежня: Дзень цёплых рукавічах

Узімку сагравацца можна цёплымі падарункамі. Калі вы аматары практычных падарункаў, то рукавічкі ад беларускіх майстроў – гэта тое, што вам трэба. Бо дзе яшчэ знойдзеш такі падарунак з душой?

Самая снежная тэма снежня – пухнатыя, яскравыя, карункавыя сняжынкі. Гэта і дэкор, і смакоцце, і кераміка, і інструменты для нанясення сняжынкавых адбіткаў!

Насамрэч, хто-хто, а дзеткі проста не могуць застацца без падарункаў пад Новы год!

Дасылаць паштоўкі сябрам і блізкім на Каляды і Новы год – традыцыя, якая нікуды не знікае з распаўсюдам інтэрнэт-тэхналогій. Падпісаная ад рукі паштоўка застаецца вельмі цёплым знакам увагі, асабліва цяпер, калі беларусы раз’ехаліся па свеце. Згаданыя ды іншыя паштоўкі можна набыць у крамах bakhuny.bykroplia.byragna.by.

Свята адзначаць куды прыемней у прыгожых строях. Калі вы вырашылі зрабіць падарунак сабе або камусьці з сябровак ці сясцёр, то вось вам некалькі ідэй ад беларускіх дызайнерак!

Перад святамі пацешыць можна і вашых улюбёных хвосцікаў! Кіпцечкі, домікі, торцікі, адраснікі ды іншыя падарункі для хатніх гадаванцаў мы сабралі ў падборку.

Каза на Каляды – гэта сімвал, які сваімі каранямі сыходзіць у далёкую мінуўшчыну. Вобраз казы шматгранны: ад увасаблення хтанічных сіл прыроды да хрысціянскага козліка, які прыкрываў немаўлятку Ісуса сенам. У дахрысціянаскай традыцыі каза – сімвал сямейнага ладу, дабрабыту, урадлівасці. Пра гэта сведчаць і калядныя песні:

Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць;
дзе каза нагой, там – жыта капой;
дзе каза рогам, там – жыта стогам.

Таму невыпадкова, што каза – абавязковы ўдзельнік гурта калядоўшчыкаў, а то і яго “кіраўнік”.

Гульня ў настолкі – гэта адзін з найлепшых варыянтаў бавіць час у коле сям’і ці з сябрамі на вечарынцы. Зірніце, якія гульні ствараюць беларускія вытворцы!

Ілюстратаркі Лізвета ГанчароваКацярына Шарамецьева і Ірына Дражына сёлета правялі мастацкі чэлэндж #belarusmif, які складаўся з пяці тэмаў:

✨ Дзікае паляванне
✨ Магіла льва
✨ Папараць-кветка
✨ Заручальны дуб
✨ Чорная панна Нясвіжа

Цягам двух тыдняў мастачкі дзяліліся крыніцамі натхнення, сваімі мудбордамі, навыкамі малявання на iPad ды іншымі лайфхакамі digital-ілюстрацыі, у выніку чаго стварылася цёплая суполка творчых людзей, у коле якіх было вельмі ўтульна раскрывацца і маляваць.

У чэлэнджы прынялі ўдзел больш за 30 мастакоў. Зірніце, што ў іх атрымалася!

Лялька – гэта найлепшы падарунак для дзяцей, якія любяць ролевыя гульні. Але лялькі ручой работы – гэта яшчэ і файны акцэнт інтэр’еру. Таму падабраныя намі лялькі можна дарыць не толькі дзецям, але і дарослым!

 

(С) ALOVAK

Leave a Reply