Skip to content (Press Enter)
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK magazine

ALOVAK magazine

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
Home>

Творчыя людзі

29.04.2023

Цырульніцтва і пісьменніцтва ў творчасці Сяргея Календы

ALOVAK любіць пісаць пра незвычайныя спалучэнні розных творчых тэхнік ці нават зусім розных творчых заняткаў у асобе аднаго майстра. Сёння …

29.03.2023

Крэатыўныя фотасэты з нацыянальным акцэнтам фатаграфіні Алісы Цёсь

Аліса Цёсь – маладая беларуская фатографка, ці фатаграфіня, як яна сама сябе называе, якая не проста здымае людзей, а стварае …

02.03.2023

Skylark – эзатэрычныя ўпрыгожанні Алены Жаўнерчык

Наша сённяшняе інтэрв’ю з адметнай беларускай дызайнеркай упрыгожанняў Аленай Жаўнерчык, чый брэнд Skylark Jewelry любяць не толькі беларусы, але і …

30.01.2023

Дзіцячыя кніжныя ілюстрацыі Эмы Маляўкі

Сёння ў ALOVAK шчырае інтэрв’ю з беларускай ілюстратаркай Эмай Маляўкай, у якім яна падзялілася, як здолела кінуць офісную працу і …

28.11.2022

Творчасць мастачкі тэатра лялек Людмілы Скітовіч

Патрапіць за заслону тэатра лялек і на свае вочы ўбачыць, як ствараецца спектакль ад ідэі да прэм’еры – гэта мара …

19.10.2022

“Беларускі край” Сашы Курковай: ювелірныя вырабы з тугой па Радзіме

Пагутарылі са стваральніцай маладога, але ўжо паспяховага ювелірнага брэнду Belaruskicry Сашай Курковай пра адкрыццё бізнэсу ў Грузіі, спецыфіку працы ювелірнага …

27.09.2022

Беларускія нячысцікі Артура Басака

А ці бачылі вы беларускіх нячысцікаў? А ці ведалі, што іх малюе праграміст з Горадні? Ды яшчэ стылусам на смартфоне? …

14.09.2022

Драматычная гісторыя гусляра і музычнага майстра Алеся Чумакова

Мы сустрэліся з гусляром Алесем Чумаковым роўна праз паўгода пасля пажару ў яго майстэрні па вырабе гусляў, якая служыла яму …

13.09.2022

Цудоўня: гісторыя гарадзенскай крамы рамесных вырабаў

Пагутарылі з уладальнікам гарадзенскай этнакрамы “Цудоўня”  Андрэем Несцяровічам пра стварэнне крамы, сумесную арэнду з партнёрамі, культурны кластар на Кірава, 3, …

27.07.2022

Фантазійныя ўпрыгажэнні Дар’і Палуян

Новая творчая гісторыя ў ALOVAK – пра дызайнерку ўпрыгажэнняў Дар’ю Палуян, якая разам з мужам Мікітам стварае ўпрыгажэнні як мастацтва. …

Навігацыя па запісах

1 2 3 … 5

alovakmag

Анлайн-часопіс ALOVAK
А сёння мы нарэшце раскрыем А сёння мы нарэшце раскрыем сакрэт, якія ж падарункі ў нас падрыхтаваныя для намінацыі #дзяцінства_і_натхненне, створанай для дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў. І робім мы гэта менавіта сёння, у сусветны дзень марозіва, і вы зараз зразумееце, чаму 😊

🎁 І першы падарунак - гэта… аж тры скрынкі натуральнага марозіва (кожная больш за 1.5 кг!) ад прыгожага і смачнага брэнда марозіва @upryhozhana.icecream, і дастануцца яны адразу тром пераможцам. Аднаго з іх абярэ рэдакцыя ALOVAK, другога – каманда @upryhozhana.icecream, а трэцяга – ВЫ!

А пераможца ў гэтай намінацыі, абраны шляхам галасавання, атрымае яшчэ ого-го колькі ўсяго!

Гэта:

🎁 Кніга “Беларуская міфалогія для дзяцей” ад этна-крамы @ragna.by, якая раскрывае таямніцы ўяўленняў старажытных беларусаў пра свет. У ёй дзеці даведаюцца, якімі магічнымі дзеяннямі нашы продкі ўплывалі на сваё жыццё, спосабы варажбы і прадказання надвор'я альбо будучыні.

🎁 Мілыя тэкстыльныя цацкі @zuzikitoys – зайчык і мішка, – якія стварае сваімі рукамі майстрыца Марыя Ніфагіна. Яны могуць стаць героямі дзіцячых ролевых гульняў і ўпрыгожаннем утульнага інтэр’еру.

🎁 Сямейная фотаздымка ад фатографкі @hanna.latushka, якая стварае чароўныя, цёплыя сямейныя фатаграфіі. Кадры з гадзіннай фотаздымкі захаваюць надоўга дзіцячыя ўсмешкі і сапраўдныя, шчырыя эмоцыі. 

Ну як вам прызы? Падабаюцца? Калі так, хутчэй натхняйце сваіх дзяцей удзельнічаць у конкурсе.

Паспяшайцеся! Работы на #конкурсalovak можна даслаць да 15 чэрвеня ўключна. А прызы ў намінацыі  #натхнёныя_дзяцінствам шукайце ў папярэднім допісе!
Сябры, мы так усцешаныя вашай актыўнасцю! Мы не паспелі нават расказаць пра падарункі да #конкурсalovak, а ўжо столькі цудоўных і разнастайных работ удзельнічае ў ім у абедзвюх намінацыях! Нагадваем, што работы прымаюцца да 15 чэрвеня ўключна – паспейце паўдзельнічаць і вы (умовы ў замацаваным допісе).

А мы сёння пачынаем расказваь пра падарункі у конкурсе ад нас і нашых сяброў-партнёраў. Глядзіце, колькі ўсяго!

🎁 Сярод УСІХ удзельнікаў конкурса мы абяром таго, з кім зробім крутое інтэрв’ю для нашага сайта і допіс у нашым профілі ў інстаграме. 

Падарункі ў намінацыі “Натхнёныя дзяцінствам” #натхнёныя_дзяцінствам:

🎁 Ад мастачкі і дызайнеркі @taka__zaka:
Утульная байка з аўтарскім прынтом з анёлкам, які трымае кавалачак неба, і такой роднай цытатай Уладзіміра Караткевіча. Байка будзе пашытая індывідуальна на памер пераможцы!

🎁 Ад этна-крамы @ragna.by:
Кніга “Смак беларускай кухні” – сакавітае выданне рэцэптаў традыцыйнай кухні беларусаў ад шэф-кухара Алены Мікульчык і фатографа Андрэя Шчукіна. Кожная страва і напой суправаджаюцца маляўнічай фатаграфіяй, складам прадуктаў і працэсам прыгатавання, а таксама займальным экскурсам у гісторыю.

🎁 Ад керамісткі @veronika.stakhno:
Кубак са сподачкам з ручным роспісам. Зайчыкі Веранікі – гэта тонкая работа, навеяная дзіцячымі казкамі. Піць улюбленыя напоі з ласункамі, а на дне сустракацца з зайчыкамі – чыстае задавальненне!

🎁 Ад рамесніцы @stamp.iki:
Набор штампаў ручной работы, якія можна выкарыстоўваць для стварэння прынтоў на адзенні і тэкстылі, на паперы, палатне ды іншых матэрыялах. А таксама падчас выпечкі і ў гульнях з дзецьмі.

Усё гэта мы запакуем і ўручым у Мінску пераможцы, якога ці якую шляхам галасавання абярэце ВЫ! 

🔥 І гэта яшчэ не ўсё! 🔥
У суботу мы раскажам, які прыз атрымае пераможца ў намінацыі #дзяцінства_і_натхненне – не прапусціце!!!

Мы прыслухаліся да вашых пажаданняў і абралі прызы, якія выклікаюць у нас дзіцячы піск і радасці поўныя штаны – як у дзяцінстве! А вам як нашы падарункі?
Ці задумваецеся вы пра пенс Ці задумваецеся вы пра пенсію ўжо цяпер?
Ці ведаеце, як аплачваюць унёскі ў Фонд сацыяльнай аховы насельніцтва (ФСАН) рамеснікі? А тыя, хто перайшоў на падатак на прафдаход (самазанятыя)?
Ці праўда, што самазанятым трэба цяпер мець даход амаль 3 000 рублёў на месяц, каб атрымаць потым пенсію?

Юрыстка @alena__fedo падрыхтавала для нас новы, вельмі падрабязны і зразумелы артыкул пра страхавыя ўнёскі ў ФСАН для рамеснікаў і самазанятых. Спасылка будзе ў нашым профілі.

Мы вылучылі асноўныя думкі з новага артыкула – гартайце слайды і дзяліцеся гэтым допісам з калегамі.

Нам будзе вельмі цікава даведацца, як  ўплывае такая акалічнасць, як будучая пенсія, на ваш творчы бізнэс. Хто з вас як рамеснік дабраахвотна плаціў (ці працягвае плаціць) унёскі ў ФСАН? Ці будзеце вы імкнуцца да большых заробкаў дзеля таго, каб большы перыяд стажу быў залічаны для будучай пенсіі?  Дзяліцеся ў каментарах! 

Ну і таксама задавайце пытанні на юрыдычную тэматыку, калі яны яшчэ ў вас застаюцца, будзем рыхтаваць новыя матэрыялы.
Новы творчы конкурс ад ALOVAK! Новы творчы конкурс ад ALOVAK! 
На гэты раз тэма ўсеахопная – ДЗЕЦІ І ДЗЯЦІНСТВА! З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей мы абвяшчаем конкурс вырабаў і творчых работ на тэму, якая блізкая кожнай і кожнаму з нас. Каманда @alovakmag адбярэ работы, якія пройдуць у фінал, а пераможцаў вызначыце ВЫ! 

☀️ На гэты раз у конкурсе будзе 2 намінацыі:
1. Дзяцінства і натхненне – для творчых дзяцей і падлеткаў да 16 гадоў, якія ствараюць свае вырабы і творчыя работы пра свой дзіцячы свет.
2. Натхнёныя дзяцінствам – для майстроў, мастакоў, дызайнераў і творчых людзей, якія выраслі, але чэрпаюць натхненне ў дзіцячай тэматыцы.

☀️ Якія работы прымаюцца на конкурс?
Творчыя работы, створаныя ў самых розных тэхніках рамесніцтва і візуальнага мастацтва.

☀️ Як прыняць удзел у конкурсе?
✔️ Стварыць творчую работу на тэматыку конкурсу.

✔️  Да 23:59 15 чэрвеня апублікаваць яе фота ў Instagram і падпісаць у залежнасці ад намінацыі, у якой хочаце прыняць удзел:

•  “работа на #конкурсalovak у намінацыі #натхнёныя_дзяцінствам ад @alovakmag” 

ці

•  “работа на #конкурсalovak у намінацыі #дзяцінства_і_натхненне ад @alovakmag” + пазначыць у допісе імя і ўзрост дзіцяці (!).

*Можна публікаваць раней створаныя работы, але важна, каб дата публікацыі была пасля абвяшчэння конкурсу.
**Можна публікаваць відэа работы, але тады нам у прыват трэба выслаць яе фота.
***Калі ў вас закрыты акаўнт, трэба дадаткова даслаць нам у прыват фота  работы і скрын публікацыі з подпісам.

☀️ Як будуць абраныя пераможцы?
Пераможцаў будзе 3!
Пераможца, які атрымае галоўны падарунак, будзе абраны сярод усіх удзельнікаў конкурсу рэдакцыяй ALOVAK. 
Пераможцы ў 2 намінацыях будуць вызначаныя шляхам галасавання сярод фіналістаў, якіх абярэ рэдакцыя ALOVAK.

☀️ Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе?
Удзельнічаць могуць майстры з любой краіны свету. 

☀️ А падарункі?
Пераможца конкурсу атрымае супер-прыз – інтэрв'ю з майстрам ў часопісе "Аловак".
Крутыя прызы для пераможцаў у абедзвюх намінацыях можна будзе забраць у Мінску.

👉 Больш падрабязныя Правілы – на нашым сайце, спасылка будзе ў Профілі.

Удзельнічайце і дзяліцеся гэтым допісам з сябрамі! З нецярпеннем чакаем вашых работ і зычым поспеху і натхнення!
Калі шчыра, майстры ў сваёй Калі шчыра, майстры ў сваёй творчасці сутыкаюцца не толькі з захопленымі і задаволенымі водгукамі пакупнікоў. Часам гэта фразы, якія моцна раняць і трыгераць. Часам нават мову адымае – і ты не ведаеш, што адказаць, як рэагаваць. 

Давайце тут падзелімся, якія фразы пакупнікоў выбівалі вас з каляіны. Абясцэньвалі вашу працу, дэматывавалі, смяшылі ці раз'юшвалі. А калі вы знаходзілі, што ім на гэта адказаць – дзяліцеся досведам!

#гутаркаalovak #беларускіямайстры 

Фота @olyaloras з кірмашу @craftmall_by (у кадры @ve_ceramics).
Сёння ALOVAK абвяшчае Дзень фл Сёння ALOVAK абвяшчае Дзень фларыста – гэта месца для ўзаема- і самарэкламы. Адзначайце ў каментах старонкі вашых ўлюбёных кветкавых майстроў і майстрыц, якія займаюцца стварэннем кампазіцый з жывых кветах і сухакветаў. А можаце і дадаць пару словаў – майстру будзе прыемна.

А распачнём мы:

@veronika.flowers.by – свежая ідэя для дэкору з бэзу
@mironchiktoma – верасовы букет для нявесты
@olga_gaydukevich – букет ад стваральніцы школы фларыстыкі @rozaazora_school
@green_flowers.by – кветкавая кампазіцыя ў драўлянай аснове
@katariosflowers – вясенні букет ад уладальніцы кветкавай фермы
@vgosti.by – кошык з цюльпанамі
@_flower_stories_ – арыгінальны летні букет
@lora__bela – дзьмухаўцовая кампазіцыя
@freesia_kat – вытанчаны букет з лілеяў
@fitsnerina – фларыстычны дэкор для вяселля

‼️ Не саромцеся рэкламаваць сябе, калі вы фларыст ці фларыстка! Тут самае месца і час заявіць пра сябе!

Давайце збяром у адным допісе максімальную колькасць кветкавых феяў і чараўнікоў. І не забудзьцеся дадаць гэты допіс у захаваныя, каб потым ведаць, дзе шукаць букет 👌

#alovakmag #самарэклама #зробленаўбеларусі #фларыст #беларускіямайстры #фларыстыка #фларыстбеларусь #кветкі #flowers #дзеньмайстра
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.
 

Loading Comments...