Skip to content (Press Enter)
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
  • Пра часопіс
  • Кантакты
  • Падпісацца на абнаўленні
  • Bel
    • Bel
    • Rus
ALOVAK

ALOVAK

Анлайн-часопіс для творчых людзей

  • Творчыя людзі
  • Творчы бізнэс
  • Натхненне
  • Майстар-класы
  • Ідэі падарункаў
  • Падкаст
Home>

Творчы бізнэс

06.06.2023

Страхавыя ўнёскі ў ФСАН для рамеснікаў і самазанятых (плацельшчыкаў ППД)

У 2023 годзе многія рамеснікі сталі працаваць па-новаму, змянілася стаўка рамеснага збору, а хтосьці ўвогуле перайшоў на выплату падатку на …

Сапраўдны маркет
10.05.2023

Сапраўдны маркет: рэпартаж з новага кірмашу беларускіх майстроў

У нядзелю 7 траўня ў Менску ўпершыню прайшоў новы маркет з вырабамі беларускіх дызайнераў і майстроў Сапраўдны маркет. Для першага …

04.05.2023

Як плаціць падаткі рамеснікам пасля 1 ліпеня

На пачатку 2023 года рамеснікі Беларусі ўпершыню за доўгі час сутыкнуліся са зменамі ў падаткаабкладанні іх дзейнасці – змяніўся падатковы …

11.04.2023

Як плаціць падаткі мастакам: рамесны збор ці падатак на прафесійны даход

Спыталі ў юрыста Алены Федарынчык, ці належыць напісанне карцін да рамесніцтва, ці могуць мастакі легалізаваць сваю дзейнасць як рамесную і …

03.04.2023

Як плаціць падаткі рамеснікам у Беларусі ў 2023 годзе?

У гэтым артыкуле юрыстка Алена Федарынчык раскажа пра тое, якія падаткі трэба плаціць рамесніку ў 2023 годзе, якія змены ў …

03.03.2023

Рэпартаж з зімовага Craftmall – маркету вырабаў беларускіх дызайнераў і майстроў

25 і 26 лютага ў Менску прайшоў маркет вырабаў беларускіх дызайнераў і майстроў  MASLENITSA Craftmall. Анлайн-часопіс для творчых людзей ALOVAK …

14.10.2022

Восеньскі “Чароўны Млын” 2022: рэпартаж

7-9 кастрычніка ў Мінску прайшоў восеньскі “Чароўны Млын” ? традыцыйная выстава-кірмаш вырабаў ручной работы. ALOVAK падрыхтаваў фотарэпартаж з мерапрыемства, а …

13.09.2022

Цудоўня: гісторыя гарадзенскай крамы рамесных вырабаў

Пагутарылі з уладальнікам гарадзенскай этнакрамы “Цудоўня”  Андрэем Несцяровічам пра стварэнне крамы, сумесную арэнду з партнёрамі, культурны кластар на Кірава, 3, …

16.08.2022

13 карысных парадаў майстрам ад беларускіх крамаў і шоурумаў

Спыталі ў афлайнавых крамах і шоурумах, у якіх можна набыць вырабы ручной работы, што яны могуць параіць майстрам для больш …

05.05.2022

19 беларускіх афлайн-крамаў з handmade-вырабамі: асартымент, умовы рэалізацыі, лідары продажаў

Мы склалі спіс беларускіх крамаў, галерэй ды іншых афлайн-пляцовак, дзе рэалізуюцца хэндмэйд-вырабы, і задалі іх уладальнікам адны і тыя ж …

Навігацыя па запісах

1 2

alovakmag

Анлайн-часопіс ALOVAK
Гэта маленечкая частка таго, што мы здымалі ўчора ў рамках #фотадзень_ад_alovak ❤️ Хутка ў нашым профілі новая порцыя прыгажосці ад беларускіх майстроў!

Music: Remastered / Guitar_Obsession
У гэтым кастрычніку мы выра У гэтым кастрычніку мы вырашылі далучыцца да сусветнай супольнасці і зладзіць свой, беларускі творчы чэлендж #аловакастрычнік!

Запрашаем вас усіх далучацца і пражыць разам з намі гэты месяц яскрава і крэатыўна! 

Сутнасць чэленджу ў тым, каб штодзень у кастрычніку маляваць, выразаць, ляпіць, вязаць, вышываць ці нешта вырабляць на зададзеную тэму – на кожны дзень гэта будзе адно прыгожае беларускае слова з нашага спісу, і першае з іх, канешне, АЛОВАК!

Памятайце, што гэта не конкурс, і не марафон на выбыванне. Гэта творчы варушняк, у якім усе застаюцца ў плюсе.

Умовы простыя:

✅ Стварайце ў кастрычніку работы на тэму прапанаваных намі слоў (спіс на першым слайдзе допіса),
 
✅ Публікуйце іх з назвай тэмы і хэштэгам #аловакастрычнік.

А @alovakmag будзе рэпосціць вашы работы, а самыя-самыя напрыканцы месяца апублікуе ў сваім профілі і на сайце ў асобнай падборцы!

А пакуль да 1 кастрычніка яшчэ ёсць час, падзяліцеся, якое слова вы б кінуліся першым увасабляць?
Ужо 27 верасня пройдзе наш новы #фотадзень_ад_ALOVAK – набор удзельнікаў на яго ўжо закрыты, але вы можаце запісацца ў ліст чакання на наступны раз. А пакуль хочам пазнаёміць вас яшчэ з адной цудоўнай удзельніцай фотадня, Таццянай @tm__maisternia, якая вядзе сваю ўтульную старонку ў інстаграме, вяжа і шые цацкі, шкарпэткі і іншыя рэчы.
 
Таццяна скончыла мастацкую школу і ўніверсітэт культуры. У яе дыпломе пазначана "мастак рамёстваў", а дыпломнай працай стаў габелен. У інстытуце Таццяна не адразу вызначылася з напрамкам. Спачатку пайшла на кераміку, потым ужо зразумела, што ніткі яна любіць больш, чым гліну. 

У цяперашні час Таццяна больш за ўсё вяжа. Калі-нікалі шые, вышывае. Але ўсё гэта ў вольны ад працы час, хоць яна таксама творчая – Таццяна працуе ў школе выхавацелем групы падоўжанага дня і дадаткова вядзе гурток малявання.

Гартайце карусель, каб пазнаёміцца з Таццянай бліжэй, а таксама паглядзець на фота, якія ў нас атрымаліся ў выніку фотадня ♥️. Як вам?
Хацелі б атрымаць у падарун Хацелі б атрымаць у падарунак такую файную новую кніжку з ілюстрацыямі @liza_liankevich_art? Чытайце допіс да канца!

“Акадэмія доктара Клякса” Яна Бжэхвы ў перакладзе Алены Пятровіч @decuerpoentero выйшла нядаўна ў выдавецтве @papury.bel_new. Такой кнігі яшчэ не было на вашых паліцах! Гэтая кніга – адзін з самых вядомых і папулярных фантастычных дзіцячых твораў польскай літаратуры савецкага часу. Своеасаблівы польскі «Гары Потэр», як часам называюць гэтую кнігу. І хоць раней гэты твор выдаваўся па-руску і нават быў экранізаваны ў 1984 годзе, сёння ў нас пра яго мала хто ведае.

Мастачка Ліза Лянкевіч расказала пра тое, як ішла праца над ілюстрацыямі, якая канцэпцыя ў іх закладзеная і як правільна «глядзець» кнігу – пераходзьце па спасылцы ў профілі, каб даведацца пра “Акадэмію доктара Клякса” больш. А ў каруселі вы знойдзеце некалькі цытат з артыкула.

Разам з @papury.bel_new мы вырашылі падарыць адзін асобнік новай кнігі! 
⠀
Каб атрымаць кнігу “Акадэмія доктара Клякса” у падарунак, трэба:

✔️ Праверыць  падпіску на акаўнты @alovakmag і @papury.bel_new,
✔️ Падзяліцца гэтым допісам з сябрамі і адзначыць нашы акаўнты,
✔️ Паставіць ♥️ допісу і напісаць у каментарах, якую яшчэ кнігу вы б хацелі пачытаць па-беларуску.
⠀
Шчасліўчыка вызначым 22 верасня з дапамогай сэрвісу @lizaonair #lizaonair.
Зычым поспеху!
Сябры, расказваем падрабязнасці пра новы фотадзень 27 верасня!

Ён пройдзе ў новай прыгожай лакацыі пад Мінскам - будзем здымаць вашы вырабы і ў інтэр'еры, і на вуліцы. З восеньскім настроем! 

Гартайце слайды - там сабраныя адказы на асноўныя пытанні, якія ў вас могуць з'явіцца. Звярніце ўвагу, што месцаў засталося толькі 4 – то спяшайцеся забраніраваць ваша! 

Гатовыя запісацца? Стаўце + у каментарах ці пішыце ў дырэкт. І мы дашлём вам фота новай лакацыі і ўсе падрабязнасці ♥️
27 верасня мы плануем правес 27 верасня мы плануем правесці новы фотадзень, і на яго ўжо можна запісвацца! А пакуль хочам пазнаёміць вас з удзельніцай трэцяга #фотадзень_ад_ALOVAK, керамісткай і прадпрымальніцай, стваральніцай @klub_masterov Алесяй Козіч. Алеся абрала варыянт удзелу ў фотадні пад кодавай назвай “Напоўніцу” – і атрымала не толькі здымкі сваіх вырабаў, але і свае патрэты таксама.

Ідэя “Клуба майстроў” прыйшла Алесі гадоў 9 таму, праз некалькі гадоў пасля вучобы ў Акадэміі мастацтваў. У тыя часы ёй даводзілася часта раз'язджаць па майстэрнях яе калег і выкладчыкаў – у горадзе тады не было грамадскіх месцаў, дзе можна было б абпаліць сваю кераміку. І Алеся падумала, калі гэта неабходна ёй, значыць, спатрэбіцца і камусьці яшчэ, хто спрабуе сябе ў кераміцы – а без печкі гэта немагчыма. Алеся падзялілася ідэяй з мужам: ён зрабіў бізнэс-план і сказаў, што гэта нерэнтабельна, але ўсё роўна падтрымаў жонку :) З таго часу сям’я Козічаў развівае свой сямейны праект.

Цікава, што калі раней Алеся называла сябе керамісткай, то апошнім часам яна пазіцыянуе сябе прадпрымальніцай. Яна лічыць, гэта адбылося так, таму што ў яе назбіралася дастаткова досведу і ў сферы керамікі, і ў рамесніцтве, і ў выкладчыцкай дзейнасці, і ў маркетынгу – і паўсюль тут без прадпрымальніцтва не абысціся.

Гартайце карусель, каб даведацца, чаму Алеся перастала называць сябе мастачкай, і як станоўча паўплывала на яе праект шматдзетнасць, а таксама каб паглядзець на фота, якія ў нас атрымаліся ў выніку фотадня ♥️.
Паказаць больш... Падпісацца

Follow us

Даведвайцеся пра публікацыі ALOVAK першымі

Пазначце адрас сваёй электроннай пошты, каб атрымліваць паведамленні пра новыя матэрыялы на сайце. Іх не будзе шмат, можна не хвалявацца.

© 2015-2021 ALOVAK magazineMetro Magazine | Developed By Rara Theme. Powered by WordPress.
 

Loading Comments...